9 ліпеня каля 7.30 жыхар в.Камянюкі, 1984 г. н., кіруючы аўтамабілем Фольксваген-Бора на вул.Савецкай в.Камянюкі, пры выездзе з двара д.42, не саступіў дарогу аўтамабілю Фольксваген-Пасат, якім кіраваў жыхар в.Падбела, 1959 г. н. У выніку ДТЗ аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні, а вадзіцель Фольксвагена-Пасат – цялесныя (быў дастаўлены ў Камянецкую ЦРБ).
Пры выездзе з прылеглай тэрыторыі вадзіцель павінен саступіць дарогу транспартным сродкам, што рухаюцца па дарозе, а таксама пешаходам, веласіпедыстам і вершнікам, шлях якіх перасякае.
28 ліпеня каля 10.30 жыхар в.Навіцкавічы, 1962 г. н., кіруючы аўтамабілем Мерседэс і рухаючыся па дарозе в.Чарнакі, здзейсніў наезд на веласіпедыста, які нечакана выехаў на праезную частку з-за нерухомага аўтамабіля.
У выніку ДТЗ веласіпедыст атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў Камянецкую ЦРБ. Прычына здарэння – нечаканы выезд веласіпедыста на праезную частку дарогі.
Аляксандр ГЕРАСІМУК,
старшы дзяржаўтаінспектар
аддзялення ДАІ.
Это может быть интересно:
-
ПРОКУРАТУРА РАЙОНА ВЫЯВИЛА ФАКТЫ НАРУШЕНИЙ ПРАВИЛ СОДЕРЖАНИЯ КРС
-
До Нового года рукой подать. Подготовку к зимнему турсезону начали в Беловежской пуще
-
С 25 ОКТЯБРЯ ПО 2 НОЯБРЯ В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ ПРОЙДЕТ РЕСПУБЛИКАНСКАЯ АКЦИЯ «ЗА БЕЗОПАСНОСТЬ ВМЕСТЕ»
-
Важно знать! Проверка дымовых и вентиляционных каналов
-
Паэтка Наталля Кандрашук выступіла ў родных Камянюках
