Да чаго прыводзяць хуткасць і няўважлівасць

IMG_215729-гадовы жыхар Каменца пазбаўлены права кіравання на 2 гады і аштрафаваны больш чым на 8 млн. рублёў. За што? За тое, што, едучы на Хундаі па вул. Леванеўскага ў райцэнтры, не выбраў бяспечную хуткасць, на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у левы па ходу руху кювет і… сутыкнуўся з дэкаратыўнай агароджай гарадскога парку. А потым уцёк з месца ДТЗ. На наступны дзень яго затрымалі – вадзіцель на той час быў у стане алкагольнага ап’янення…

Атрымаў механічныя пашкоджанні аўтамабіль Рэно Лагуна, а яго кіроўца, жыхар Брэста, апынуўся на бальнічным ложку Камянецкай райбальніцы ўсё з той жа прычыны – няправільнага выбару хуткасці руху. Едучы па дарозе Слонім – Высокае з боку Пружан у накірунку Высокага, вадзіцель пры ўзнікненні небяспекі (на праезнай частцы ляжалі абрыўкі шын грузавога аўтамабіля) не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у правы па ходу руху кювет і натыкнуўся на… прыдарожны пень.

Перакуліўся аўтамабіль Опель Вектра, вадзіцель атрымаў лёгкія раненні.Так жыхар Агароднікаў, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення і не маючы права на кіраванне, ехаў па дарозе Высокае – Воўчын – граніца РП і апынуўся ў левым па ходу руху кювеце…

А жыхар Белавежскага на Крайслеры не толькі не выбраў бяспечную хуткасць, а яшчэ адцягнуў увагу ад кіравання, з’ехаў у левы па ходу руху кювет і сутыкнуўся са… стойкай дарожнага знака. Аўтамабіль і стойка знака пашкоджаны.

Знізіла ўвагу і жыхарка Брэста, якая на Фольксваген Гольфе ехала з боку Пружан у накірунку Відамлі. У выніку з’ехала ў правы па ходу руху кювет, спыніла аўтамабіль… прыдарожнае дрэва. У выніку ДТЗ і сама кіроўца, і яе пасажырка атрымалі раненні, машына пашкоджана.

Прычына наступнага ДТЗ – няправільны выбар дыстанцыі да транспартнага сродку, які ехаў наперадзе. Вадзіцель МАЗа, жыхар Каменца, не выбраў бяспечную адлегласць да грузавога аўтамабіля Сканія, а калі апошні знізіў хуткасць, каб пазбегнуць з ім сутыкнення, выехаў на паласу сустрэчнага руху і там сутыкнуўся з Крайслерам і з той жа Сканіяй. На шчасце, людзі не пацярпелі. Машыны пашкоджаны.

А цяпер гляньце на здымак. На ім – аўтамабіль Опель Вектра. Жыхар Брэста ў стане алкагольнага ап’янення кіраваў іншамаркай, едучы з боку Пелішча ў напрамку Турны Вялікай. Не выбраў бяспечную хуткасць, пры закругленні дарогі ўправа з’ехаў у правы па ходу руху кювет і перакуліўся. У выніку пасажыр атрымаў раненні і апынуўся на бальнічным ложку.

Аляксандр Герасімук,

старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ.

1 thought on “Да чаго прыводзяць хуткасць і няўважлівасць

  1. натыкнуўся на… прыдарожны пень
    сутыкнуўся са… стойкай дарожнага знака
    спыніла аўтамабіль… прыдарожнае дрэва

    Як у дзiцячым садку. Што за стыль?

Добавить комментарий