Да трэціх пеўняў

cd49f042b4646dd8c455a4f678135029Для тых, хто ў навагоднюю ноч любіць не толькі  падняць бакал шампанскага за сямейным сталом, але і сябе паказаць, на другіх паглядзець, работнікі культуры раёна падрыхтавалі святочную праграму. У Каменцы ў навагоднюю ноч,  ля галоўнай ёлкі на плошчы з 1.30 да 2.30 – гулянні з Дзедам Марозам і Снягуркай, забавамі, музыкай. А дыскатэка ў ГДК – з такога ж часу і да пяці ранку. Амаль у гэты ж час – і дыскатэка ля ёлкі ў Высокім. А навагодняе прадстаўленне “Да трэціх пеўняў” у ГДК– да пяці. Яшчэ дыскатэка і 1 студзеня (з 20 да 24). 5 студзеня ў Каменцы  – ранішнік для дзяцей,  4 студзеня – дзіцячае прадстаўленне ў Высокім, сумесна з Брэсцкім лялечным тэатрам.

Добавить комментарий