Вечарам 9 ліпеня пры выездзе з пункта пропуску “Пясчатка” былі спынены два аўтамабілі “Аўдзі”. У канструкцыях транспартных сродкаў у выніку паглыбленага дагляду былі выяўлены: дыскі да “балгаркі” для работы з бетонам, металам і дрэвам, свердзелы для дрылі, шчоткі для шліфавальнай машынкі, чахлы і аплёткі для руля – усяго вырабаў больш за 1200 штук. Папярэдняя сума ацэнкі тавара-матэрыяльных каштоўнасцей склала каля 70 мільёнаў рублёў. Вадзіцелі легкавушак, часова непрацуючыя 38-гадовы мужчына і 26-гадовая жанчына, патлумачылі, што схавалі тавар ад мытнага кантролю наўмысна, для далейшага перапродажу ў Пружанах. Тавар і транспартныя сродкі перададзены службовым асобам Брэсцкай мытні.
Кацярына ПАЎЛАВА, памочнік начальніка прэс-службы Брэсцкай пагрангрупы.
Это может быть интересно:
-
Получил второе гражданство – сообщи!
-
В ходе совместного рейда контролирующих органов выявлены нарушения перевозки пассажиров
-
По инициативе одной из партий в Минске прошла диалоговая площадка
-
С 27 ноября по 5 декабря ГАИ Каменетчины проведет республиканскую профилактическую акцию «Меняй свой стиль на зимний!».
-
ОАО «Александрия-Агро»: Готовы к новым вызовам!