Члены гурткоў “Юныя турысты”, “Юныя краязнаўцы” і “Юныя этнографы” Камянецкага цэнтра турызму і краязнаўства, вучні Камянюцкай, дзвюх камянецкіх сярэдніх школ пабывалі на экскурсіі ў Брэсце, наведалі дэльфінарый і выставу трапічных матылькоў у зімовым садзе.
Колькі ўражанняў атрымалі дзеці ад сустрэчы і зносін з дэльфінамі і марскімі коцікамі! Даведаліся шмат цікавых фактаў пра жыццё і звычкі гэтых жывёлін, убачылі іх здольнасці (маляванне, спевы, танцы, акрабатыка, гульні з мячом і інш.), пазнаёміліся з работай дрэсіроўшчыка Антона Дунаева.
Не менш пазнавальнай была і выстава экзатычных матылькоў, прывезеных з Амерыкі, Аўстраліі і іншых кантынентаў. Экскурсавод расказваў пра разнастайнасць гэтых насякомых, іх памеры, лад і працягласць жыцця, размнажэнне, харчаванне, умовы ўтрымання. Вучні любаваліся прыгажосцю матылькоў, на памяць аб іх засталіся фотаздымкі і сувеніры.
Каб такая цікавая паездка ўдалася, дапамаглі дырэктар Навіцкавіцкай СШ І.С. Мешчанчук і вадзіцель Л.С.Ліповік. Вельмі ўдзячны ім за прадастаўлены транспарт.
Спадзяемся на ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва і новыя сустрэчы на экскурсійных маршрутах Брэстчыны.
Наталля СІДАРУК,
метадыст раённага цэнтра турызму і краязнаўства.
Это может быть интересно:
-
ПРОКУРАТУРА РАЙОНА ВЫЯВИЛА ФАКТЫ НАРУШЕНИЙ ПРАВИЛ СОДЕРЖАНИЯ КРС
-
До Нового года рукой подать. Подготовку к зимнему турсезону начали в Беловежской пуще
-
С 25 ОКТЯБРЯ ПО 2 НОЯБРЯ В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ ПРОЙДЕТ РЕСПУБЛИКАНСКАЯ АКЦИЯ «ЗА БЕЗОПАСНОСТЬ ВМЕСТЕ»
-
Важно знать! Проверка дымовых и вентиляционных каналов
-
Паэтка Наталля Кандрашук выступіла ў родных Камянюках