Перада мною прыгожы, з вялікімі карымі вачыма, юнак, з прыемнай усмешкай, гаварлівы, які нічым не адрозніваецца ад сваіх равеснікаў. І ўсё ж… Максім Ліцкевіч, вучань 11-га класа сярэдняй школы №2 г.Каменец, – пераможца чацвёртага (заключнага) этапа рэспубліканскай алімпіяды па фізіцы, якая праходзіла ў Віцебску. Дарэчы, трэці год запар Максім – лепшы сярод лепшых у Беларусі знаўца фізікі.
– Максім, такі вынік на рэспубліканскай алімпіядзе – гэта не выпадковасць?
– Вядома, не. Фізікай пачаў займацца з сёмага класа. Ужо ў восьмым прыняў удзел у адкрытай алімпіядзе Мінска і заняў першае месца. З’явіўся інтарэс. А тут яшчэ побач – любімы настаўнік Міхаіл Міхайлавіч Макаед, які дасканала ведае прадмет, умее працаваць творча.
– Колькі прыблізна часу праводзіш у кабінеце фізікі?
– Вельмі многа, гадзіны напралёт, без выхадных. Гэта ўжо сістэма падрыхтоўкі алімпіяднікаў, распрацаваная Міхаілам Міхайлавічам.
– Асаблівасць сёлетняй алімпіяды…
– Заданні вельмі складаныя. Ды і мэта была іншая, таму што 11 клас, – атрымаць дыплом, каб стаць студэнтам без уступных іспытаў. Тым больш, сапернікаў ужо ведаў, што называецца, у твар. Амаль усе яны – навучэнцы ліцэяў.
– Адносіны з сапернікамі?
– Самыя дружалюбныя, нават сяброўскія. З многімі адпачываў як пераможца алімпіяды ў лагеры “Зубраня”.
– Якія пачуцці паспытаў, калі даведаўся аб перамозе?
– Была нейкая стома, не верылася …
– Твае найбліжэйшыя планы?
– Яны самі акрэсліліся пасля перамогі. Жадаю большага, пакарыць вяршыню міжнароднага алімпа, трапіць на алімпіяду ў Данію, у Капенгаген.
– Ну і як?
– Усё добра. На зборах, якія адбыліся пры ліцэі БДУ у Мінску з 22 па 29 красавіка, прайшоў адбор у каманду на міжнародную алімпіяду. Выбралі пяцёра лепшых з лепшых, я таксама трапіў.
– Што ж, Максім, зноў гадзіны неадступнай працы?
– Так. У кожнай справе патрэбны веды, настойлівасць. А яшчэ будуць два этапы збораў у Мінску.
– Якая асаблівасць гэтых збораў?
– Ідзе вельмі сур’ёзная падрыхтоўка каманды. Фізікай займаемся шэсць гадзін у дзень.
– Калі адбудзецца міжнародная алімпіяда?
– З 7 па 15 ліпеня.
– А твае далейшыя планы?
– Вызначыцца з вышэйшай навучальнай установай.
– Поспехаў табе, Максім, удачы, здзяйснення задуманага. Няхай пакарыцца табе міжнародны алімп. А мы будзем за цябе хварэць!
Гутарыла Алена ПРАКАПЧУК,
намеснік дырэктара
па вучэбнай рабоце СШ №2 г.Каменец.
Это может быть интересно:
-
После реконструкции в Каменце открылось здание БТИ
-
В Каменецкой ЦРБ проводится вакцинация для профилактики COVID-19
-
Сегодня у жителей района была возможность обратиться со своими вопросами к депутатам всех уровней
-
«Наши дети» и «От всей души»: новогодние акции Каменецкого района объединяют добрые сердца
-
15 января на встрече с председателем районного Совета депутатов в Новоселках обсудили насущные вопросы
1 thought on “Да вяршыняў міжнароднага алімпа”
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.
МММ… помним =)