Першага лютага спарткомплекс г.Каменец прымаў першынство раёна па валейболе сярод дзяўчат. У фінальную стадыю прабіліся вучні Навіцкавіцкай, Раснянскай, Дзмітровіцкай і Камянецкай (№1) сярэдніх школ.
Вельмі прыемна адзначыць, што ўпершыню на дзявочым турніры давялося назіраць за такімі напружанымі паядынкамі. Амаль у кожнай партыі вялася роўная барацьба. Пацвярджае гэта і статыстыка: у трох з шасці сустрэч пераможца вызначаўся у тай-брэйку. І ўсё ж самай відовішчнай атрымалася гульня паміж мінулагоднімі пераможцамі з СШ №1 і Навіцкавіцкімі валейбалісткамі – на кану ж стаяў чэмпіёнскі тытул. Па сюжэту гульня нагадвала барацьбу ўдава (камянчанкі) з кролікам (навіцкавіцкая каманда). Першыя спрабавалі проста задавіць апанента атакамі. А тыя ў сваю чаргу цярпелі і адбіваліся, цярпелі і адбіваліся як маглі. І дывідэнды прыйшлі. Выматаны сапернік пасля першай выйгранай партыі пахіснуўся і нават у тай-брэйку не змог аправіцца. Як вынік – не лагічная перамога кроліка над удавам, абарончых дзеянняў над атакуючымі, а менавіта перамога валейбалістак з Навіцкавіч над валейбалісткамі з Каменца. Як аказалася, і не толькі ў гэтым паядынку, а і ў турніры ў цэлым. Менавіта перамога ў асабістай сустрэчы і стала тым важкім паказчыкам, які дазволіў Навіцкавіцкай камандзе ў складзе Ганны Харбака, Ганны Леанюк, Юліі Шкурдай, Алы Галубковіч, Алёны Юзэпчук, Аляксандры Крыштаўчук і Анастасіі Мартысюк (на здымку) апярэдзіць камянчанак. Апошнія нарэшце змаглі сабрацца, і ў сустрэчы з дзмітровіцкімі дзяўчатамі перамаглі апанентак “на класе”, што дазволіла аслупаваць за сабою другі радок у выніковым пратаколе. Навіцкавіцкія ж валейбалісткі ў апошнім паядынку, у якім сустракаліся з раснянкамі, дзесьці пагублялі ўсе тыя лепшыя якасці, якія дазволілі ім перамагчы ў дзвюх папярэдніх сустрэчах, і паказалі зусім не чэмпіёнскую гульню. Як вынік – паражэнне па ўсіх пунктах. Каму кепска – каму не. А менавіта на раснянскай вуліцы якраз свята. Перамога дазволіла дзяўчатам заняць трэцяе месца. Дзмітровіцкія вучаніцы засталіся на чацвёртым.
Фота Сяргея АЛЯШЧЭНІ.
Это может быть интересно:
-
Юные художники Каменетчины награждены по итогам районного смотра-конкурса «Остановим ВИЧ вместе!»
-
С 27 ноября по 5 декабря ГАИ Каменетчины контролировало готовность водителей к зимнему сезону
-
Посол Казахстана посетил «Беловежские сыры»: перспективы сотрудничества определены
-
Фоторепортаж. 50-летний юбилей отпраздновала средняя школа N2 г.Каменца имени А.И. Самуйлика
-
Новые павильоны для междугородних автобусов появятся в райцентре
3 thoughts on “Дацярпелі да перамогі”
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.
Не хочу никого защищать, но где вы тут, девушки, некорректные сравнения нашли…. Вполне обычный оборот речи, часто встречается и в литературе, и в журналистике, в том числе и спортивной. Для примера маленькая цитата:
“Главный тренер «Немана» Дмитрий Кравченко прокомментировал победный матч с «Гомелем» сообщает корреспондент belarushockey.com Игорь Попеня.
– Первые десять минут в начале матча играли здорово, вторые десять минут первого периода смотрели, как играет «Гомель» – !!!!!!как кролик на удава!!!!!!! (восклицательные знаки мои, чтоб хоть как-то выделить). Второй период могу занести нашей команде в актив, создали много великолепных моментов, этот период очень хорошо сыграли. Ну и третий период… ”
Как видите вполне употребимое сравнение. За третье место ничего не скажу, не знаю. Но Каменец действительно играл гораздо активнее.
Действительно очень неккоректные сравнения!
Все команды играли хорошо!ДМИТРОВИЧИ ЗАНЯЛИ 3 МЕСТО!
Очень обидные и некорректные сравнения!! Такое ощущение, что автор статьи имеет личную неприязнь к этой школе и учащимся…так нельзя..((