“Дапамагаеце вырашаць праблемы простых людзей”. Удзячнасць сенатару ад жыхара Камянецкага раёна

Работа сенатара падразумявае вырашэн­не праблем на вышэйшым узроўні. Ін­шым разам нам, простым людзям з невялікіх гарадоў і мястэчак, здаецца, што нашыя праблемы хвалююць толькі нас. Але жыццё і тыя людзі, якім мы даверылі свае галасы ў выбарчых кампаніях, запэўні­ва­юць нас у тым, што любыя праблемы за­слугоўваюць увагі.
Упэўніцца ў гэтым дапамог мне Аляксандр Сяргеевіч Карпіцкі, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспуб­лікі Беларусь, галоўны ўрач Брэсцкай аб­ласной клінічнай бальніцы. Упершыню з ім я сустрэўся на акцыі “Тыдзень лесу”: мы разам высаджвалі сосны, і тут, хачу вам сказаць, наш сенатар працаваў заў­зята. А калі работа была скончана, ён з ахвотай пагутарыў з намі.
Я асмеліўся і звярнуўся да Аляксанд­ра Сяргеевіча з асабістай праблемай, тым больш, што датычылася яна майго зда­роўя. Думаў, што размова з сенетарам так і зас­танецца размовай, але… З высокім прафе­сіяналізмам у спа­лучэнні са спа­гадлівасцю Аляк­сандр Карпіцкі прапанаваў мне прый­сці на кансультацыю да больш вузкага спе­цыя­ліста ва ўстанову, якую ён узначальвае.
Паездку ў Брэсцкую абласную клініч­ную бальніцу я не адкладваў, хваляваў­ся, як усё будзе. Аляксандр Сяргеевіч сам суст­рэў мяне і напачатку запрасіў да ся­бе ў ка­бінет, распытаў вельмі падрабязна пра мае праблемы і затым адправіў на прыём да вузкага спецыяліста. Кансультацыя і прапанаванае лячэнне – што яшчэ трэба чалавеку, які прыйшоў на прыём да доктара?
Што я хачу сказаць: вялікі дзякуй Вам, Аляксандр Сяргеевіч, за тое, што за вя­лікімі праблемамі, якія Вы вырашаеце на ўзроўні рэспублікі, Вы бачыце, разумееце і, што вельмі важна, дапамагаеце вырашаць праблемы простых людзей.
Данііл ІВАНЧУК,
навучэнец Высокаўскага ДСПТК.

Фота з архіва “НК”.