Пасябраваць з сабакам па мянушцы Эра, што нясе службу ў Дэпартаменце аховы МУС, у першы дзень снежня змаглі выхаванцы раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і вучні пачатковых класаў СШ №1 Каменца.
Да дзяцей разам з нямецкай аўчаркай завіталі міліцыянер-кінолаг, старшына міліцыі Вадзім Турубчук і міліцыянер-вадзіцель, старшына міліцыі Арцём Фісюк (мерапрыемства прымяркоўвалася да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь). З вялікім захапленнем дзеці і іх педагогі назіралі за тым, як Эра выконвала каманды свайго гаспадара (прычым, нават тыя, што падаваліся не голасам, а жэстам!), а адну з іх – “Апорт!” – змаглі даць Эры ўсе дзяўчынкі і хлопчыкі, што выказалі такое жаданне. Уразіла гледачоў і паказальнае затрыманне злачынцы.
Фота на памяць з Эрай і супрацоўнікамі Дэпартамента стала заключным акордам захапляльнай сустрэчы.
Фота Настассі НАРЭЙКІ.
Это может быть интересно:
-
ВИКТОР БОБР: 25 ЛЕТ «У РУЛЯ» ОАО «АГРОНИВА»
-
Республиканский профсоюзный правовой прием граждан состоится 27 февраля
-
Здоровье — наша главная ценность: в СШ №2 г. Каменца прошла информационно-образовательная акция
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
-
О ремонтах в ЦРБ и поставках нового медоборудования рассказали в Брестском облисполкоме