Падчас сходаў грамадзян і адзіных дзён інфармавання ў працоўных калектывах выказваліся крытычныя заўвагі, паводле якіх прадстаўнікі органаў улады правялі праверкі. І вось што высветлена.
Дыскатэкі не запатрабаваны
Калектывы СШ №1 і Камянецкай гімназіі ўзнялі пытанне аб неабходнасці маладзёжных дыскатэк у райцэнтры ў выхадныя і святочныя дні. Як стала вядома, на працягу апошніх двух гадоў такія дыскатэкі ў Камянецкім ГДК у выхадныя дні не запатрабаваны. Для таго, каб прыцягнуць моладзь ва ўстановы культуры, выкарыстоўваліся разнастайныя віды і формы правядзення дыскатэк: тэматычныя, гульнёвыя, дыскатэкі-акцыі: для першых пяці наведвальнікаў – бясплатна, дзяўчатам – бясплатна ў пятніцу, юнакам – у суботу, у нядзелю – для ўсіх бясплатна. У час святочных мерапрыемстваў дыскатэка праводзіцца рэгулярна.
Таксі не будзе!
На сходзе грамадзян у Каленкавічах закраналася пытанне аб аднаўленні руху маршрутнага таксі “Брэст-Каленкавічы”. З філіяла “Аўтобусны парк г.Брэст” ААТ “Брэстаблаўтатранс” паведамілі, што маршрут быў закрыты з прычыны стратнасці. Аграгарадок Каленкавічы звязаны з Брэстам маршрутамі Брэст – Бобінка (Чвіркі) – Брэст штодзённа па два абароты і Высокае – Каленкавічы – Высокае – Брэст – раніцай. Таксама два разы на дзень праз Каленкавічы курсіруе аўтобус Каменец – Высокае. Даехаўшы ім да Высокага, пасажыры могуць перасесці на маршрут Высокае – Брэст. Стыкоўка гэтых маршрутаў забяспечана.
У сераду апоўдні
На гэтым жа сходзе ставілася пытанне аб вывазе вечарам цвёрдых бытавых адходаў з вёскі Падбур’е Вярховіцкага сельсавета. Было высветлена, што ён праводзіцца два разы ў месяц (у першую і трэцюю сераду з 12.00 да 12.30) смеццявозам камунальнага ўчастка аграгарадка Белавежскі. Дадзены транспарт абслугоўвае 32 населеныя пункты Белавежскага, Вярховіцкага і Ратайчыцкага сельсаветаў. Вечарам па графіку збор ажыццяўляецца ў аграгарадках. Таму ў Падбур’е, дзе ў асноўным жывуць пенсіянеры, накіроўваць смеццявоз у вячэрні час не ўяўляецца магчымым.
Дачакаліся рамонту
Жыхары Вярховічаў у час сустрэчы з інфармацыйна-прапагандысцкай групай прасілі разгледзець магчымасць капітальнага рамонту дамоў №№ 29 і 31 па вул.Савецкай у вёсцы. У адпаведнасці з графікам чарговасці правядзення капітальнага рамонту жылога фонду на 2011-2015 гады, рамонт дома №29 прадугледжаны ў 2015-м. На падставе раней дадзеных абяцанняў наконт дома №31, пры фінансавай магчымасці, будзе разглядацца пытанне аб уключэнні яго ў план рамонту на 2013 год.
Вера ІВАНЮКОВІЧ.
Это может быть интересно:
-
Фоторепортаж. В Каменце прошло мероприятие «Наш животновод»
-
В Каменецком районе продолжается череда субботников по благоустройству
-
ОГАИ КАМЕНЕЦКОГО РОВД ПРИВЕЛИ СТАТИСТИКУ ДТП В РАЙОНЕ
-
Пенсионерке из Каменецкого района в телеграм посредством видеосвязи позвонил”сотрудник ДФР”
-
Акция «Поздравь боевую подругу» проходит на Каменетчине