Сёння навучэнцы ДУА “Гімназія г.Камянца” з мэтай фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі, пачуцця адказнасці за будучыню сваёй краіны і станаўлення лідэрскіх якасцей наведалі выбарчы ўчастак для галасавання №3.
У межах экскурсіі старшыня выбарчай камісіі Аксана Аляксеюк расказала моладзі пра асаблівасці работы выбарчай камісіі, функцыі наглядальнікаў, а яшчэ пазнаёміла з нарматыўнымі дакументамі, якія забяспечваюць законнасць правядзення выбараў у дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 8-га склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў 29-га склікання.
Навучэнцы пазнаёміліся з інфармацыяй аб кандыдатах у дэпутаты, убачылі, як абсталяваныя кабінкі і урны для галасавання, даведаліся, як забяспечваецца ахова выбарчага ўчастка.
Напрыканцы экскурсіі навучэнцы зрабілі выснову, што атрыманыя веды неўзабаве ім спатрэбяцца, яны змогуць па-сапраўднаму скарыстаць сваё канстытуцыйнае права ўдзельнічаць у выбарах у 18 гадоў: прыйсці на ўчасткі і прагаласаваць за абранага кандыдата.
Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню прававой культуры навучэнцаў, выхаванню духоўна-маральных каштоўнасцей, пачуцця патрыятызму, гонару за сваю краіну.

Это может быть интересно:
-
Каменетчина сделала свой выбор. Итоги единого дня голосования
-
Единый день голосования на Каменетчине в лицах
-
На избирательных участках в Каленковичах и Долбизно не прекращается активное голосование
-
Віталій Кулак: Нельга быць у баку ад жыцця сваёй краіны
-
Пограничники заставы в Беловежской пуще: улучили свободное время и проголосовали досрочно