Гэты здымак зроблены падчас жніва ў ААТ “Агра-Зарэчча”. На полі каля Войскай у абедзенны перапынак перад камбайнерамі і вадзіцелямі выступіў ансамбль песні і музыкі мясцовага СДК пад кіраўніцтвам дырэктара Любові Міхнавец. У той жа дзень самадзейныя артысты спявалі і на зернескладзе акцыянернага таварыства. А яшчэ яны радавалі спевамі і найгрышамі ўдзельнікаў жніва СВК “Хадасы” і Мінкавіцкага аддзялення ААТ “Белавежскі”.
Усяго год, як створаны гэты ансамбль песні і музыкі. Але яго ўжо добра ведаюць у раёне. Летась ён вітаў гасцей на абласных “Дажынках”, што праходзілі ў Каменцы, весяліў народ на святах вёсак, выступаў у Дзень абаронцаў Айчыны ў Вярховічах і на Тройцу ў Хадасах, быў запрошаны ў Трасцяніцу… На пачатку лета прымаў удзел у адборачным туры “Грай, гармонік, спявай, прыпеўка!” у райцэнтры, за выкананне заліхвацкіх прыпевак і мясцовых найгрышаў адзначаны граматай.
Улюбёная ў сваю справу дырэктар Вайскоўскага СДК Любоў Міхнавец змагла згуртаваць людзей розных прафесій, неабыякавых да народнай песні і музыкі. Так, Галіна Мазалеўская доўгі час працавала ў мясцовай бібліятэцы, цяпер яна – акампаніятар, Святлана Курдзяўка – работніца “Санта Брэмар”, Святлана Шумік – начны вартаўнік, на жніве “ходзіць” у памочніках камбайнера, Ніна Грамыка – пенсіянерка.
Цяпер Любоў Іосіфаўна разам з мастацкім кіраўніком СДК Паўлам Шалонікам – у новых задумках. Рыхтуюць праграму да Дня маці і Дня пажылых людзей. А яшчэ плануюць з’ездзіць з канцэртам у Пагранічную, у адказ на выступленне іх самадзейных артыстаў у Войскай у ліпені.
Вера ІВАНЮКОВІЧ.
На здымку: выступае ансамбль песні і музыкі Вайскоўскага СДК (злева направа) – Любоў Міхнавец (гармонік), Галіна Мазалеўская (бубен), Святлана Курдзяўка (лыжкі), Святлана Шумік (драўлянае прасла), Ніна Грамыка (шалястун), Павел Шалонік (баян).
Это может быть интересно:
-
АФИША МЕРОПРИЯТИЙ В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ НА 9-10 ДЕКАБРЯ (+КИНОТЕАТР)
-
БЕСПЛАТНУЮ КОНСУЛЬТАЦИЮ ЮРИСТОВ МОЖНО БУДЕТ ПОЛУЧИТЬ 21 ДЕКАБРЯ ВО ВСЕХ РЕГИОНАХ СТРАНЫ
-
Цель Украины — переворот в Беларуси. Подробности тайной сходки беглых
-
Как решить «детский» вопрос мирно?
-
В 1 радиотехническом центре продолжаются тактико-строевые занятия