Даволі часта месцам дарожна-транспартных здарэнняў становяцца гравійкі: то кола трапіць у выбоіну, то камень апынецца на шляху… У выніку шкода наносіцца не толькі механічнаму сродку, а і здароўю таго, хто за рулём або з’яўляецца пасажырам. Вось прыклады.
38-гадовы жыхар Кобрынскага раёна на Пежо-406 ехаў па дарозе Каменец—Навіцкавічы—Камянюкі. Каля Пашукоў не выбраў бяспечную хуткасць з улікам гравійнага пакрыцця і на закругленні ўправа не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль перакуліўся. Вадзіцель атрымаў раненні.
25-гадовы брастаўчанін у стане алкагольнага ап’янення на Опель-Зафіры рухаўся па дарозе Каменец—Мінкавічы—Доўбнева з боку Мінкавіч. На гравійцы не выбраў бяспечную хуткасць і пры заносе аўтамабіля не справіўся з кіраваннем. Машына перакулілася (гл.здымак). У выніку ДТЗ пасажыр, які не быў прышпілены рамянём бяспекі, вылецеў з салона і атрымаў раненні.
29-гадовы жыхар Вярхоў, не маючы права кіравання, ехаў без моташлема на незарэгістраваным матацыкле Ява па другаснай аўтадарозе. Не саступіў яе Аўдзі-10, якая рухалася па галоўнай дарозе і за рулём якой знаходзіўся жыхар Расны, 1961 г.н. У выніку сутыкнення (на здымку) матацыкліст атрымаў раненні і апынуўся ў рэанімацыйным аддзяленні райбальніцы.
У чэрвені адбыліся яшчэ ДТЗ, у выніку якіх ніхто не пацярпеў, аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. Так, жыхар Войскай на МАЗе пры выездзе з другаснай на галоўную дарогу не саступіў яе Сітраену пад кіраваннем жыхара Жабінкаўскага раёна. Жыхар Расны на Нісан Прэм’еры ў аналагічным выпадку не саступіў дарогу Фольксваген Шарану, на якім ехаў высакаўчанін. Жыхар Пелішча на ВАЗ-2107 пры выкананні левага павароту не пераканаўся ў яго бяспецы і сутыкнуўся са Шкодай Актавія, якой кіраваў жыхар Хадасоў і які выконваў манеўр абгону. А ў камянчаніна пры выкананні прыпынку транспарту апошні пачаў самаадвольны рух заднім ходам і сутыкнуўся з будынкам жылкамунгаса. Кіроўцу падвяла няўважлівасць.
Это может быть интересно:
-
ШАГ: «Молодость – время выбора»: Молодые избиратели-будущее государства» прошел в Новицковичской СШ
-
Ситуация с водой в Беловежском. Новый комментарий ЖКХ
-
В Турне Большой состоялось первое совещание штаба, посвященное подготовке к «Дожинкам-2025»
-
«Был ранен в Берлине…» Воспоминания Зиновия Артемовича Круглея
-
С заботой о старших: пасхальное тепло в больнице сестринского ухода в Ставах