Готовим колёса…

На вуліцы – мінус 11 па Цэльсію, а ў рамонтных майстэрнях, нягледзячы на гэта, работа кіпіць.
У рамонтнай майстэрні аддзялення “Расна” ААТ “Белавежскі” зараз шчыруюць каля дзесяці чалавек. І яшчэ шэсць юнакоў з Высокаўскага сельскагаспадарчага каледжа тут праходзяць практыку.
– Зараз ідзе інтэнсіўная работа па падрыхтоўцы тэхнікі да новага сезона, – зазначыў інжынер-механік аддзялення “Расна” Міхаіл Шэптур. – Хутка будзе пасяўная, затым, не паспеем міргнуць вокам, уборка зерневых і зернебабовых, а таксама корманарыхтоўкі. Таму, як гаворыц­ца, рыхтуем колы зімой, а сані – летам…
У аддзяленні больш за трыццаць адзінак тэхнікі, і за кожнай патрэбны догляд і наладка. Замена зламаных запчастак тут праходзіць без праблем, бо дэталі паступаюць у названую рамонтную майстэрню рэгулярна і бесперабойна.
Пасля далучэння СВК “Савецкая Беларусь” да ААТ “Белавежскі” змяніліся ўмовы працы: зроблены рамонт у бытавых пакоях, летась тут правялі ацяпленне.У такіх умовах і працаваць хочацца, нягледзячы на маразы. У “Расне” ўжо амаль 80% тэхнікі падрыхтавана да вясенніх палявых работ. Чым не паказчык!

Наталля ГРЫЦУК
Фота аўтара

Добавить комментарий