Гатоўнасць ёсць?!

Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі сумесна з прадстаўнікамі дарожных і камунальных службаў правялі праверку гатоўнасці да эксплуатацыі дарог у зімовых умовах. Будзе арганізавана дзяжурства дарожнікаў і камунальнікаў, ствараюцца запасы паліва, солі, пясчана-салянай сумесі, спецыяльны транспарт абсталёўваецца пескараскідвальнікамі, адваламі, вядзецца рамонтнае грэйдзіраванне дарог. Разам з тым адзначана, што не ва ўсіх месцах, дзе гэта неабходна, устаноўлены сігнальныя вяхі, дарожныя знакі “Галаледзіца”, не праведзены ямачны рамонт. Па выніках абследавання кіраўнікам арганізацый выдадзены прадпісанні на ўхіленне выяўленых недахопаў.

Аддзел ДАІ Камянецкага РАУС.

Добавить комментарий