Гарантыя сацыяльнай абароны

1103zar6_2012-03-12_15.41.02Вы – маладыя, поўныя сіл і пакуль не задумваецеся пра будучыню. Вас задавальняе зарплата, атрымліваемая “у канверце”, і адсутнасць афіцыйна аформленых працоўных адносін. Сёння ўсё цудоўна, а што будзе потым?

Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь устаноўлена абавязковае дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне працуючых грамадзян. Наймальнікі павінны налічваць страхавыя ўзносы на выплаты, што зроблены на карысць работнікаў, і праводзіць пералічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Гэта гарантуе сацыяльную абарону працуючых.

Пачынаючы з 1 студзеня 2003 года працоўны стаж і памер заробку работнікаў пацвярджаецца выпіскай з індывідуальнага асабовага рахунку, які адкрыты ў органах Фонду сацыяльнай абароны. Таму для грамадзян, якія не зарэгістраваны ў сістэме персаніфікаванага ўліку, гады працоўнай дзейнасці і заробак, не пацверджаныя выпіскай з асабовага рахунку, не бяруцца для разліку пенсіі. Асабліва гэта датычыць тых грамадзян, якія атрымліваюць зарплату “у канверце”.

Пры паступленні на работу грамадзянін прад’яўляе пасведчанне сацыяльнага страхавання, у выпадку яго адсутнасці – работадавец павінен зарэгістраваць працаўніка ў Фондзе сацабароны,яму адкрываюць асабовы рахунак і выдаюць пасведчанне сацыяльнага страхавання. На гэты асабовы рахунак і паступаюць звесткі аб заработнай плаце працуючага.

Работадаўцы,у якіх зарэгістраваная асоба працуе пастаянна, па сумяшчальніцтве або выконвае работы па грамадзянска-прававым дагаворы (дагаворы падраду), плацяць страхавыя ўзносы і штогод прадстаўляюць у орган Фонду звесткі, у якіх утрымліваюцца даныя аб заробку працуючага, звесткі аб дапамогах па часовай непрацаздольнасці, страхавых узносах. Ад памеру гэтых узносаў залежыць не толькі памер будучай пенсіі, пра якую чалавек у працаздольным узросце не задумваецца, але часам і пенсія па інваліднасці, і пенсія з выпадку страты кармільца.

У стаж для прызначэння працоўнай пенсіі залічваюцца перыяды работы пры ўмове, калі на працягу гэтых перыядаў плаціліся страхавыя ўзносы. Калі ўзносы былі з сумы мінімальнай заработнай платы, наёмныя работнікі змогуць прэтэндаваць толькі на мінімальную пенсію па ўзросце.Калі даход, з якога плаціліся ўзносы ў Фонд, будзе ніжэй за суму мінімалкі, дык такія перыяды будуць залічаны ў стаж з прымяненнем паніжаючага каэфіцыента. У выніку залічыцца няпоўны год, што прывядзе да зніжэння стажу работы для прызначэння пенсіі.

Няма ўплаты ўзносаў – і чалавек становіцца сацыяльна неабароненым: губляецца магчымасць атрымаць дапамогу па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах, звярнуцца па дапамогу сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Трэба таксама ведаць, што работнікі прадпрыемстваў-даўжнікоў губляюць працоўны стаж за перыяд няўплаты ўзносаў у Фонд.

Задумайцеся, ці хочаце вы папоўніць рады пацярпелых работнікаў? Гэта ж з вашай згоды работадаўцы ўтойваюць рэальныя налічэнні зарплаты і не плацяць страхавыя ўзносы. Яшчэ ёсць магчымасць паправіць сітуацыю – пры дасягненні пенсійнага ўзросту яе не будзе.

Ала САХАРЧУК,

начальнік раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Добавить комментарий