На гэтым тыдні старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Ірына Дуднікава і прафсаюзны лідар ААТ “Белавежскі” Валянцін Супрыновіч завіталі з падарункамі ў госці да Ганны Сірацюк. Яна і яе напарнік Ігар Куляшоў сёлета заваявалі Кубак свету па спартыўных танцах на калясках. Праходзіў ён у Галандыі.
А падарунак быў не зусім звычайны: дзяўчына атрымала Вялікую міжнародную энцыклапедыю “Лепшыя людзі”, у якую ўвайшлі знакамітыя асобы з Беларусі, Расіі, Украіны і Казахстана. Сярод іх – і імя нашай зямлячкі з Белавежскага, у скарбонцы якой больш за 50 перамог на розных спаборніцтвах свету па спартыўных танцах на калясках (яна – інвалід 1-й групы).
Ганна – трэнер рэспубліканскага танцавальна-аздараўленчага цэнтра спартсменаў-інвалідаў у в.Калодзішча Мінскага раёна. У 2009 годзе была ўдастоена ганаровага звання “Чалавек года” ў намінацыі “Фізічная культура, спорт і турызм”…
У верасні сёлета Ганна і Ігар бралі ўдзел у Кубку кантынентаў, занялі 2-е месца. У маі маладыя людзі прымалі ўдзел ў фестывалі Эльдара Аліева ў Азербайджане.
Наперадзе – яшчэ шмат перамог і планаў. Але для Ганны Сірацюк і Ігара Куляшова зараз вельмі напружаны перыяд: іх чакае Токіа, дзе 7 і 8 снежня пройдзе чэмпіянат свету па спартыўных танцах на калясках. Поспехаў вам!
Фота Наталлі ГРЫЦУК.
Это может быть интересно:
-
ПРОКУРАТУРА РАЙОНА ВЫЯВИЛА ФАКТЫ НАРУШЕНИЙ ПРАВИЛ СОДЕРЖАНИЯ КРС
-
До Нового года рукой подать. Подготовку к зимнему турсезону начали в Беловежской пуще
-
С 25 ОКТЯБРЯ ПО 2 НОЯБРЯ В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ ПРОЙДЕТ РЕСПУБЛИКАНСКАЯ АКЦИЯ «ЗА БЕЗОПАСНОСТЬ ВМЕСТЕ»
-
Важно знать! Проверка дымовых и вентиляционных каналов
-
Паэтка Наталля Кандрашук выступіла ў родных Камянюках