В тесноте – да не в обиде

statusy-pro-futbol

У чэмпіянаце раёна па футболе згуляны чарговыя матчы. У межах 15-га тура зафіксаваны наступныя вынікі: “Камянецкая пушча” – “Доўбізна” – 5:0, “Ставы” – “Ніва” – 1:5, “Высокае” – “Агра-Зарэчча” – 2:1. “Аграпрадукт” з “Белавежскім” сустракаліся яшчэ 14 верасня і ў гэтай “разборцы” перамаглі “алейнікі” з лікам 4:1. Такім чынам, за тры туры да фінішу чэмпіянату на вяршыні турнірнай табліцы ўсталявалася двоеўладдзе: “Ніва” і “Аграпрадукт” з 28 ачкамі дзеляць 1-2 месцы. На трэцяй пазіцыі “Камянецкая пушча”. У яе 27 набраных ачкоў. З чацвёртай пазіцыі насядае “Белавежскі” (26 ачкоў). Наступны тур запланаваны на 29 верасня, цэнтральным матчам якога, безумоўна, стане супрацьстаянне “Нівы” і “Камянецкай пушчы”.

Сяргей АЛЯШЧЭНЯ.

Добавить комментарий