В Минске открыли мемориал жертвам взрыва в метро

Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька адкрыў 11 красавіка мемарыяльны знак па ўвекавечанню памяці ахвяр выбуху ў Мінскім метрапалітэне.
Цырымонія адбылася на ўваходзе ў пераход вестыбюля нумар 1 станцыі метро «Кастрычніцкая».
У верасні мінулага года па рашэнню Мінгарвыканкама «Аб увекавечанні памяці трагічна загінуўшых грамадзян на станцыі метро «Кастрычніцкая» быў аб’яўлены адкрыты конкурс на стварэнне памятнага знака. Яго пераможцам стаў скульптар Канстанцін Селіханаў. Кампазіцыя выканана з бронзы, белага мармуру і чорнага граніту. Яе памеры – 3 м у даўжыню і 2,3 м у вышыню. Мемарыяльны знак адкрыты на месцы часовай дошкі памяці. На бронзавай стэле адлюстраваны 15 хваль, на грэбені якіх – прозвішчы 15 загінуўшых у трагедыі. Акрамя імён загінуўшых кампазіцыя змяшчае адзін надпіс, які сімвалізуе спынены час на электронным табло, – дату тэракта.
Пасля завяршэння цырымоніі адкрыцця знака яе ўдзельнікі ўшанавалі памяць загінуўшых мінутай маўчання.
Афіцыйныя асобы, блізкія загінуўшых накіраваліся да Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць бязвінна забітых у Айчыне нашай. Там быў праведзены мітынг-рэквіем і адслужылі паніхіду. Таксама адкрыта мемарыяльная дошка памяці загінуўшых.
Выбух на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінскім метрапалітэне прагрымеў 11 красавіка 2011 года. У выніку тэракта 11 чалавек загінулі на месцы, 4 памерлі ў бальніцах. Цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці атрымалі 315 грамадзян.

БелТА

Добавить комментарий