В Войской неспокойно

Два паведамленні паступілі на гэтым тыдні ў рэдакцыю ад намесніка начальніка Юрыя КРЭМЕЗА і старшага следчага Андрэя БІЛЕВІЧА з райаддзела Следчага камітэта, і абодва – пра падзеі ў Войскай: адна з іх трагічная, другая – аб крадзяжы з магазіна.
Дамкраты падвялі
26 сакавіка трагедыя адбылася ў двары 48-гадовага жыхара Войскай. Па папярэдніх даных, мужчына збіраўся замяніць спружыны на сваім аўтамабілі “Сеат Альхамбра”. Пад заднюю частку транспартнага сродку ён паставіў два дамкраты. І забраўся пад аўтамабіль. “Сеат” “з’ехаў” з дамкратаў і прыціснуў свайго гаспадара. Загінуўшага ўбачыў знаёмы, які прынёс ключы для рамонту машыны. Верагодна, неасцярожнасць і стала прычынай трагедыі. Тым не менш, яе ўстанаўлівае экспертыза, следчыя высвятляюць усе абставіны.
Так хацелася курыць…
У ноч на 27 сакавіка нехта разбіў шкло, пашкодзіў рашотку і забраўся ў прадуктовы магазін у Войскай. Украдзена 200 тысяч рублёў, цыгарэты і прадукты (усяго на суму каля 2 млн. рублёў, прычым, большую частку кошту складаюць цыгарэты). Па падазрэнні ў крадзяжы затрыманы двое раней судзімых мясцовых жыхароў, у якіх знойдзена частка ўкрадзенага.

1 thought on “В Войской неспокойно

  1. Информация немного неверна по магазину. Задержаны двое ранее судимых, один из задержанных житель г. Бреста, а второй только формально местный житель. Оба задержаны в г. Бресте.

Добавить комментарий