25 лютага 2024 года – у Беларусі адзіны дзень галасавання: мы ўпершыню будзем адначасова выбіраць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласногаСавета дэпутатаў, Камянецкага раённага Савета дэпутатаў і сельскіх Саветаў дэпутатаў.
Я заклікаю жыхароў Камянеччыны не заставацца ў баку ад гэтай важнай палітычнай падзеі, бо ад таго, хто будзе прадстаўляць інтарэсы нашага рэгіёна ў тым ліку і на ўзроўні парламента,залежыць, якім будзе заўтрашні дзень краіны. Нельга раўнадушна назіраць, як другія прымаюць рашэнне за вас.
Наша мэта – выбраць самых годных і неабыякавых з кандыдатаў у дэпутаты і такім чынам непасрэдна ўплываць на фарміраванне органаў улады. На чале нашай краіны – моцны Прэзідэнт. Моцнай павінна быць і прадстаўнічая ўлада.
Таму неабходна максімальна рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права, праявіць грамадзянскую адказнасць – прыйсці на выбарчыя ўчасткі 25 лютага або скарыстаць магчымасць прагаласаваць датэрмінова. Нагадаю, што датэрміновае галасаванне ў Беларусі доўжыцца з 20 па 24 лютага.
Нельга лічыць, што ад выбаршчыкаў нічога не залежыць. Калі ўзнікаюць праблемы, часцей за ўсё іменна да ўлады, да дэпутатаў – як прадстаўнікоў насельніцтва краіны – чалавек звяртаецца з надзеяй на іх вырашэнне. Правы грамадзян Беларусі абаронены дзяржавай.
Звяртаюся да тых, хто ўпершыню прыйдзе на выбарчыя ўчасткі: менавіта вам, маладым, наканавана пацвердзіць, што грамадзянская свядомасць – у традыцыі беларусаў. Моладзь – будучае Беларусі, і старэйшае пакаленне верыць у вас, а найперш у тое, што маеце ўзважаную грамадзянскую пазіцыю.
Упэўнены, што для многіх жыхароў Камянеччыны ўдзел у выбарах стаў ужо добрай сямейнай традыцыяй. Бо як жа інакш мы забяспечым мір, спакой і дабрабыт у нашай краіне? Найлепшым адказам на гэтае зусім не рытарычнае пытанне павінен стаць бюдетэнь, які чалавек апускае ў скрыню для галасавання.
Зрабіце правільны выбар, аддайце свой голас тым кандыдатам, каму давяраеце самае дарагое – будучае сваё і сваіх дзяцей.
Віталій КУЛАК,
старшыня Камянецкага раённага выканаўчага камітэта
Это может быть интересно:
-
Каменетчина сделала свой выбор. Итоги единого дня голосования
-
Единый день голосования на Каменетчине в лицах
-
На избирательных участках в Каленковичах и Долбизно не прекращается активное голосование
-
Гімназісты, будучыя выбаршчыкі, наведалі ўчастак для галасавання №3
-
Пограничники заставы в Беловежской пуще: улучили свободное время и проголосовали досрочно