На мінулым тыдні канцэртная праграма вядомага паэта, кампазітара, выканаўцы ўласных песень Віталія Аксёнава стала цудоўным падарункам для работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна з нагоды іх прафесійнага свята. Як жа трапіў жыхар Санкт-Пецярбурга ў Каменец? А проста! У яго тут многа сяброў…
Віталій Аксёнаў нарадзіўся ў Брэсце і штогод прыязджае на сваю малую радзіму, на магілу мамы.
– Ваш раённы цэнтр ведаю выдатна! – зазначае ён. – І Белавежскую пушчу. Мясціны вядомыя, любімыя. І не толькі мной. Маю на Камянеччыне добрых сяброў. Увогуле цёплыя чалавечыя ўзаемаадносіны робяць вялікія справы! Мы горы зрушым, калі будзем разам нягледзячы на розныя выпрабаванні – як бы нас ні спрабавалі пасварыць. Мы, Беларусь і Расію маю на ўвазе, захавалі свой чалавечы твар. Дай нам Бог сілы рухацца далей разам, тады мы пераадолеем усё, магчымае і немагчымае.
– Якім вам падаўся Каменец?
– Цудоўны гарадок, чысты. Люблю такія ціхія месцы. Нават калі спыняюся недзе ў гасцініцы, стараюся, каб яна была невялікая. Тут можна падыхаць чыстым паветрам, падумаць, атрымаць асалоду ад цішы ні, “за паволіцца”. А ў пушчу заяз джаем, каб зліцца з прыродай.
– А мясцовыя людзі?
– Беларусы ўвогуле добрыя, адкрытыя і чалавечныя. Ува мне гэта таксама засталося, хоць і жыву, працую ў вялікіх гарадах. Многія рэчы ў сталіцах мы згубілі, бо тэхнічны прагрэс і хуткасці нашага жыцця прымушаюць забыць пра некаторыя рэчы, звязаныя з чалавечым тварам, з даб рынёй.
– Сёння ваш першы канцэрт у Каменцы?
– Не першы. Вялікую праграму мы яшчэ зробім для вашага горада і прысвяцім яе нашым агульным памятным гістарычным датам.
– Як сустракалі вас раней нашы слухачы?
– Заўсёды добра. Калі людзі да мяне з душой, я таксама павінен ім сваю душу адкрыць.
– Што з вашага рэпертуару пачуюць камянчане сёння?
– Звычайна закранаю на канцэртах розныя тэмы як бард і як аўтар – сям’я, каханне, здрада, вайна, наша гісторыя… Не зацыкліва юся на адной. Мне гэта цікава. У маіх праграмах – ці то ў Крамлёўскім Палацы, ці ў Піцеры, ці ў нейкім малым горадзе – людзі хочуць чуць песні пра жыццё, свае ўчынкі і заганы, добрае і дрэннае ў сабе. Сёння будзе пэўная вытрымка з маёй творчасці. Землякі ведаюць мяне па песнях 20- гадовай даўніны, калі толькі пачынаў свой творчы шлях. Шмат напісана і ін шага. Для мяне заўсёды вельмі важная сутнасць чалавека, яго ўнутранае напаўненне. Аб гэтым і гавару.
– Як пішуцца песні?
– Вельмі складана і пакутліва. Усё – ад Бога, ён дае натхненне. Для мяне важна, што жыву не ў нейкай абмежаванай прасторы, а сярод людзей, шмат езджу вельмі – ад Камчаткі да Камчаткі, гутару, слухаю. А дома саджуся і працую. Нішто проста так не даецца.
– З кім з музыкантаў вы хацелі б сустрэцца?
– Мяне часта параўноўваюць з Высоцкім – па падачы голасу. Я выхоўваўся на яго творчасці. Песнях Булата Акуджавы, Марка Бернэса, Аляксандра Разэнбаў ма, Аляксандра Галіча… Слухаю і аналізую, як гэтыя людзі заваявалі ўсеагульную любоў. Не абавязкова быць прафесіяналам у спевах і кампазіцыі, галоўнае – спяваць душой. Што яны і рабілі. Яны – мае настаўнікі, а я, здаецца, нядрэнны вучань. Добрая якасная аўтарская песня – яе цяпер вельмі мала. Радуюся таму, што сябрую не з прадстаўнікамі шоўбізнесу і акцёрамі, а са спартсменамі, палітыкамі, бізнесменамі, шафёрамі, ваеннымі, шах цёрамі, золатаздабывальнікамі, нафтавікамі. Гэтыя людзі ведаюць жыццё, ідуць па ім, ім нялёгка. Мне з імі цікава.
– Вашы пажаданні камянчанам?
– У сённяшніх рэаліях перш-наперш жадаю міру. Каб мы жылі ва ўмовах раўнавагі, дабрыні і любові. Кожны з нас робіць сёння сваю работу. Таму працуйце! Каб я прыехаў яшчэ раз і ўбачыў вясёлыя, усмешлівыя твары. Няхай Ка- менец развіваецца. Спадзяюся, што прыеду з вялікім канцэртам – і мы яшчэ заспяваем тут!
Гутарыла Настасся НАРЭЙКА
Фота Яўгенія АРАБЕЙКІ
Хотите читать актуальные новости Каменца и Каменецкого района первыми?Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/navinykam
Это может быть интересно:
-
Рождество вновь собрало друзей в Каменецком РДК
-
Афиша мероприятий в Каменецком районе 11 – 15 января (+кинотеатр)
-
Новогодний спектакль «Карнавальная ночь». Видомлянская версия
-
В Беларуси впервые в мире создали полнометражный мультфильм с помощью искусственного интеллекта
-
ОПРОС: КИНО ДЛЯ ВСЕХ И КАЖДОГО