На збожжатаку ў Падомшы знайшлі работу па сіле васьмёра мясцовых школьнікаў. Працуюць пазменна, па скарочаным графіку. На гэтым тыдні ля горкі з пшаніцы шчыравалі Андрэй Дзямчук, Вікторыя Беражок, Дзмітрый Ягораў і Павел Анішчук (на здымку). Вікторыя – старэйшая, яна ўжо ў 11 класе, на таку працуе не першы год. “Хачу сама зарабіць, а не прасіць у бацькоў, – зазначае дзяўчына. – Летась купіла мабільнік, цяпер збіраюся набыць ноўтбук… Брат Дзяніс на год старэйшы, ён будзе вучыцца на чыгуначніка. А летам таксама зарабляе – слясарыць у гаспадарцы. Як жа, у вучэбным камбінаце навучыўся гэтай справе…”
Дзесяцікласнік Дзіма Ягораў таксама не ўпершыню працуе ў час летніх канікулаў. “Вопыт мне спатрэбіцца на будучае, збіраюся ж набываць рабочую прафесію,” – па-даросламу разважае ён. Дарэчы, усе гэтыя рабяты, што ўлетку не толькі загараюць на пляжы, – члены БРСМ, працай паказваюць прыклад сваім равеснікам.
Георгій ПАРАФЯНЮК.
Фота Міколы ШУМА.
Это может быть интересно:
-
НК – беглым: Беларусь – это меньшее, что сегодня должно волновать Польшу
-
Как восстановить дубликат трудовой книжки по данным персонифицированного учета?
-
«НК»: $15 млн на то, что можно скачать в интернете? Вы не понимаете, это другое…
-
На метеостанции в Высоком зафиксирован температурный минимум десятилетия
-
ОБРАТИТЕ ВНИМАНИЕ! ПРОТИВОСТОИМ БОЛЕЗНИ НЬЮКАСЛА