Вяселле: ад зялёнага да брыльянтавага

83852b9190a6Сям’я нараджаецца,  жыве і развіваецца. У яе таксама ёсць дні нараджэння, на кожную гадавіну вяселля  трэба дарыць сімвалічныя падарункі. Якія?

Зялёнае вяселле – першае. Маладым можна дарыць пакаёвыя кветкі, якія будуць расці і развівацца разам з іх сям’ёй.

Паркалёвае – 1 год. Сябры і блізкія дораць паркалёвыя вырабы: абрусы, бялізну, ручнікі і г.д.

Папяровае – 2 гады. Дораць любыя рэчы з паперы.

Скураное – 3 гады. Добра падыдуць кашалёк, партмане, пояс, сумка.

Ільняное – 4 гады. Сурвэткі, абрусы, бялізна, ручнікі.

Драўлянае – 5 год. На гэтую гадавіну дораць прадметы з дрэва. Яно сімвалізуе трываласць, цяпло і ўтульнасць.

Чыгуннае – 6 год. Можна дарыць прадметы інтэр”еру, посуд.

Меднае (шарсцяное) – 7 год. Мужу і жонцы дораць медныя пярсцёнкі, падковы на шчасце, якія можна павесіць над дзвярамі.

Бляшанае – 8 год. Дораць бляшаную бочку квасу. Лічылася, што калі яе не выпіць сумесна, дык жыццё можа пракіснуць…

Фаянсавае – 9 год. Па традыцыі ў гэты дзень муж і жонка б’юць посуд. І дораць таксама ім посуд.

Ружовае (алавянае) – 10 год. Лагічна дарыць букеты руж.

Стальное – 11 год. Муж і жонка дораць адзін аднаму па 11 кветак, якія павінны ўпрыгожваць дом 11 дзён.

Нікелевае – 12 год. Добра ў такі дзень наведаць мужу і жонцы памятныя для іх мясціны.

Карункавае – 13 год. Асабліва актуальныя падарункі з карункаў.

Агатавае – 14 год. Дораць агатавыя ўпрыгажэнні і фігуркі са слановай косці.

Шкляное – 15 год. Вырабы са шкла і крышталю.

Бірузовае – 18 год. Упрыгажэнні з бірузы стануць найлепшым падарункам.

Фарфоравае – 20 год. Падарункі з фарфору.

Сярэбранае – 25 год. У гэты дзень можна абменьвацца пярсцёнкамі, як і ў першы дзень вяселля.

Жамчужнае – 30 год. Бясконцасць свайго кахання можна пацвердзіць, калі кінуць жамчужынку ў бліжэйшы вадаём.

Каралавае – 35 год. Муж можа падарыць жонцы букет з 35 руж, а дзеці – добрае чырвонае віно, якое па моцы можна параўнаць з пачуццямі бацькоў.

Рубінавае – 40 год. Каштоўныя вырабы з гэтага каменю – найлепшыя падарункі на такую дату.

Сапфіравае – 45 год. Сапфір – камень вернасці.

Лавандавае – 46 год. Букецікі лаванды ў знак пяшчоты могуць стаць падарункам.

Кашаміравае – 47 год. Звычайна дораць адзенне з кашаміру, яно сімвалізуе цеплыню пачуццяў.

Амяціставае – 48 год. Упрыгажэнні з гэтага каменю – знак вернасці.

Кедравае – 49 год. Сувеніры з яго сімвалізуюць доўгае сямейнае шчасце.

Залатое – 50 год. Урачысты юбілей, можна абмяняць пярсцёнкі на новыя.

Ізумруднае – 55 год. Урачыстасць можа стаць сюрпрызам для юбіляраў ад блізкіх родзічаў.

Брыльянтавае – 60 год. Самым вялікім падарункам для людзей такога шаноўнага ўзросту можа стаць само святкаванне гэтага вяселля. Калі родныя памятаюць пра іх юбілей, значыць, любяць і паважаюць.

Добавить комментарий