8 ліпеня адкрыўся пасля рэканструкцыі магазін райспажыўтаварыства “Камянчанка”, што размешчаны насупраць райбальніцы.
Гісторыя гэтай гандлёвай кропкі пачынаецца ў 90-х гадах мінулага стагоддзя, калі на тым самым месцы з’явіўся будаўнічы вагончык. Пазней прадуктовы магазін абзавёўся сваім невялікім, але зручным памяшканнем. Чатыры гады таму, у 2011-м, “Камянчанку” давялося закрыць, што было звязана з адсутнасцю ў ёй вады, а гэта, вядома ж, не адпавядала патрабаванням, якія прад’яўляюць да падобных устаноў.
Жыхары дамоў, размешчаных непадалёк, пацыенты ЦРБ і іх наведвальнікі (такі асноўны склад пакупнікоў магазіна) выказалі шчырую зацікаўленасць у тым, каб “Камянчанка” атрымала другое жыццё. Райспажыўтаварыства ахвотна пайшло насустрач, і вось ён – вынік. Магазін зноў сустракае пакупнікоў.
Цяпер тут можна набыць хлеба-булачныя і кандытарскія вырабы, малочныя і мясныя прадукты, напоі, марожанае… Прасцей кажучы, усё, што павінна быць у прадуктовым магазіне.
Перад пераразаннем чырвонай стужкі на парозе “Камянчанкі” выступіў старшыня праўлення раённага спажывецкага таварыства Васілій Міхалюк:
– Адкрываючы такія невялікія гандлёвыя кропкі, мы ўмацоўваем сваю матэрыяльную базу, а таксама клапоцімся аб пакупніках, – патлумачыў ён. – Міне нейкі час, і гэты магазін дасць мінімум 90 мільёнаў прыбытку – вось пабачыце!
Падчас рэканструкцыі “Камянчанкі” падумалі не толькі пра пакупнікоў, але і пра прадаўца. Да яго паслуг – бытавы пакой з усім
неабходным.
Дарэчы, для Паліны Карсаковай, якая і за прылаўкам стаіць, і загадвае гандлёвай кропкай, магазін насупраць бальніцы – першае рабочае месца. На яго ўскладаюць вялікія надзеі…
Настасся НАРЭЙКА.
Фота Міколы ШУМА.
Это может быть интересно:
-
ПОЖАР В СТРОИТЕЛЬНОМ МАГАЗИНЕ В ВЫСОКОМ. БЕЗ ПОСТРАДАВШИХ
-
Белорусская птицефабрика хочет производить голубые яйца
-
НК – беглым: Беларусь – это меньшее, что сегодня должно волновать Польшу
-
Как восстановить дубликат трудовой книжки по данным персонифицированного учета?
-
«НК»: $15 млн на то, что можно скачать в интернете? Вы не понимаете, это другое…