Тыдзень таму ў спарткомплексе Каменца прайшлі фінальныя разборкі па валейболе сярод юнацкіх каманд сярэдніх школ. У чацвёрку лепшых у гэтым годзе ўвайшлі прадстаўнікі Баршчэўскай, Белавежскай, Навіцкавіцкай школ і СШ №1 г.Каменец.
Як ні дзіўна, у фінале і камянецкая дружына, якая пасля серыі пераможных сезонаў (прычым, была і перамога на абласных спаборніцтвах) выпала з эліты юнацкага валейбола. Былі і зусім праваленыя сезоны – каманда не трапляла нават у фінал. Але, відаць, “мутныя” часы канулі ў Лету. І на сённяшніх спаборніцтвах каманда СШ №1 атрымала тры перамогі і заняла першае месца. Белавежская дружына, саступіўшы толькі камянчанам, акупавала другі радок. Пераможцы мінулага сезона, навіцкавіцкія валейбалісты, не змаглі ўтрымаць планку, якую ўзнялі год таму, і сталі толькі трэцімі.
Это может быть интересно:
-
ПРИ ПОЖАРЕ В ЖИЛОМ ДОМЕ В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ ТРАВМИРОВАНА ЕГО ХОЗЯЙКА
-
До 2 мая призывникам нужно прибыть в военный комиссариат Каменецкого района
-
Рапс входит в топ-10 ценных продкультур. Почему рапсовое масло не залеживается на магазинных полках?
-
Жители многоквартирного дома по ул.8 Марта в Каменце обратились в редакцию со своей проблемой
-
В Каменецком районе продолжается череда субботников по благоустройству