Ужо на працягу пяці год у Высокаўскай сярэдняй школе праводзіцца сапраўдны конкурс прыгажосці – “Восеньскі баль”, падчас якога дзяўчаты 9-11 класаў змагаюцца за тытул “Міс восеньскае зачараванне”. Гэты год не стаў выключэннем. Сёлетнія спаборніцтвы ўразілі асаблівымі яркасцю і арыгінальнасцю.
Падрыхтоўка да конкурсу патрабавала ад удзельніц шмат сіл і намаганняў, але гэта не спыніла дзяўчат, – наадварот, надало смеласці і ўпартасці ў дасягненні мэты. Выступленне кожнай канкурсанткі было сапраўдным шоу, падрыхтаваным на высокім ўзроўні.
Удзельніцы расказвалі пра сябе, дэманстравалі таленты, прэзентавалі серыі фотаздымкаў, спаборнічалі ў харэаграфічным майстэрстве, а таксама праходзілі інтэлектуальнае выпрабаванне, якое дало нечаканы вынік.
Усе восем прыгажунь сталі пераможцамі, кожная – у сваёй намінацыі: Ганна Пацяйчук (на здымку злева) – “Міс індывідуальнасць”, Вераніка
Кулігіна – “Міс грацыя”, Эва Ваўранюк – “Міс фота”, Наталля Лясюк – “Міс крэатыў”, Анастасія Карпук – “Міс талент”, Кацярына Шляга – “Міс усмешка”, Крысціна Варанецкая – “Віцэ-міс” і, акрамя таго, “Міс глядацкіх сімпатый”. А вучаніца 11 “Б” класа Вольга Назарук (на здымку справа) атрымала самы жаданы тытул – “Міс восеньскае зачараванне”, што азначала перамогу.
Пасля завяршэння конкурсу папрасіла Олю падзяліцца ўражаннямі.
– Хвалявалася вельмі! – ахвотна расказала дзяўчына. – Нават не разлічвала на перамогу, але ў той жа час не страчвала веры ў свае сілы. Сур’ёзна рыхтавалася, каб зрабіць усё магчымае і немагчымае! Вялікі дзякуй тым, хто дапамагаў, падтрымліваў. Асабліва – маме, якая з пачатку і да канца бясконца верыла ў мяне!
“Восеньскі баль” – адно з найбольш масавых мерапрыемстваў у школе, якое карыстаецца заслужанай папулярнасцю. Падчас яго актавая зала была перапоўнена. Падтрымаць удзельніц прыйшлі сябры, аднакласнікі і настаўнікі, бацькі…
Ганна СВЯЧКО, педагог-арганізатар Высокаўскай СШ.
Фота аўтара.
Это может быть интересно:
-
Пятага сакавіка сёлета Кандрату Крапіве споўнілася б 130 гадоў
-
Комментарий сенатора Александра Карпицкого, главного врача Брестской областной клинической больницы
-
Первое заседание ОПЦ в Каменце: конкретно, предметно и по делу
-
Плачет вся Каменецкая библиотека: прощай, мурлыка
-
Две школы каменецкого района стали участниками «звездного» эксперимента