Калі бываеш у Высокім, ніяк не абмінеш старую частку горада, бо тут і банкаўская ўстанова, і пошта, і аптэка, і магазіны, у т. л. фірменны “Верас”, прыватная пякарня-магазін, Дом быту… Апошні цяпер хутчэй нагадвае дом гандлю, а “бытоўка” тут прадстаўлена як комплексна-прыёмны пункт, дзе прымаюць заяўкі на ўвесь пералік паслуг. Шчымлівая згадка дзяцінства: вяскоўцы ў Высокае ехалі, як у вялікі горад, нярэдка і па бытавыя паслугі. У той час будынак поўніўся службамі па аказанні іх. Тут нам, старшакласнікам 1970-х, рабілі фотакарткі для першага пашпарта. Запомніўся гэты будынак яшчэ і тым, што ў швейнае атэлье давялося наведацца не раз, пакуль шылі ўбор для выпускнога балю. Увогуле другі паверх вабіў яркаю вітрынаю разнастайных тканін – у атэлье шпарка стракаталі нястомныя машыны, да закройшчыкаў былі нават чэргі…
Строкат швейных машын (ужо сучасных) чуецца тут і сёння – швачкі вядомага “КПВС” шыюць фірменнае адзенне на любы густ. На першым паверсе працуюць дзве швачкі ад “бытоўкі”, рамонтам абутку заняты прыватнік (як і ў цырульні). На гэтым і завяршаецца прыблізнае падабенства з былым. Звонку будынак усеяны шыльдамі, якія запрашаюць зайсці за пакупкамі. Тут прапануюць будаўнічыя матэрыялы, электратэхніку, адзенне… Здадзеныя “іпэшнікам” плошчы – хоць якая падмога райбыткамбінату ў выглядзе арэнднай платы. Праўда, яе паглынаюць выдаткі на ўтрыманне таго ж будынка. Аднак выгляд яго па-ранейшаму сумны, бо з году ў год грошай на рамонт не хапае. Ніводзін з традыцыйных Дзён горада, на жаль, не стаў нагодай для яго. І фасад будынка не зведаў ніякіх “абновак”, пэўна, з тых часоў, як быў пабудаваны ў 1950-я.
У Высокім пераплецены рысы яўрэйскай, каталіцкай, праваслаўнай культур, адчуванне гістарычнага духу мястэчку надаюць дзве яўрэйскія сінагогі 17 стагоддзя (адна з іх разбурана часам і людской нядбайнасцю, будынак другой рэканструюе высакаўчанін); Свята-Крыжаўзвіжанская царква, якую ў 1886-м наведаў расійскі цар Аляксандр III; касцёл святой Тройцы 18-19 ст.ст. у стылі барока; мураваны корпус манастыра баніфратараў – “добрых братоў” (канец 18 ст.) і, вядома, палацава-паркавы ансамбль Патоцкіх (сярэдзіна 19 ст.). Дарэчы, будынак палаца прайшоў ацэнку і выстаўлены на продаж. Вызначаная цана – 740 млн. руб. – будзе зніжана на 20%, бо жадаючых узяць удзел у першым аўкцыёне 9 кастрычніка не было. Другі адбудзецца 18 снежня. Калі зноў не будзе купцоў, цана знізіцца на 50%. Асноўнае – зберагчы тое, што яшчэ захаваў час, што не было зруйнавана людзьмі.
А неабходнасць аднаўлення яшчэ трывалых старадаўніх архітэктурных помнікаў, далучэння іх да жыцця горада і турыстычных маршрутаў наспела. Зацішша ў той справе кантрастуе з прадпрымальніцкай актыўнасцю высакаўчан, відавочнымі магчымасцямі развіцця турызму. У Высокім больш за 140 індывідуальных прадпрымальнікаў, звыш 30-і малых прадпрыемстваў, у малым бізнесе працуюць больш як 300 чалавек. Сённяшнія аб’екты сэрвісу зручна набліжаны да кліентаў і маглі б абслугоўваць значна больш гасцей горада.
Адметнай падзеяй апошніх дзён стала атрыманне Высокім гранта паводле праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ЕС “Развіццё трансгранічнай аховы навакольнага асяроддзя гарадоў Чаромха і Высокае шляхам пашырэння каналізацыйнай інфраструктуры”. Сродкі будуць скарыстаны для будаўніцтва сучаснай каналізацыйнай сістэмы ў старой частцы горада, для будаўніцтва яе ў новым мікрараёне індывідуальнай забудовы, для рэканструкцыі і замены старых каналізацыйных сетак – праектна-каштарысная дакументацыя ўжо гатова. Такі “празаічны” аспект перамен у горадзе зробіць жыццё высакаўчан больш камфортным. Яны спадзяюцца, што ўсё ж прычакаюць змен да лепшага і ў іншым.
Галіна НОВІК.
Это может быть интересно:
-
По результатам проверки мерами прокурорского реагирования восстановлены трудовые права работников сельскохозяйственного предприятия
-
Турнир по волейболу и соревнования по пулевой стрельбе и гиревому спорту памяти Василия Игнатюка прошли в Новицковичской СШ
-
Республиканский профсоюзный правовой прием граждан состоится 27 февраля
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
-
Прямые телефонные линии.Февраль
6 thoughts on “Высокаўскія “нюансы” ўчора і сёння”
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.
Дорогие Высоковчане деньги которые должны были пойти нам на обещенную канализацию в 2013г. пойдут на очистные сооружения в Каменце!
Четверг, 28.02.2013, 12:43. Рубрика: Навіны-Каменечены
прошло время и деньги эти пойдут на очестные города каменец опять украли
Ну, да, 1.6 млн. евро поступят по международному гранту и, надеюсь, будут освоены по прямому назначению. А районная администрация взахлеб будет трубить о прилагаемых усилиях по развитию города, не вложившись ни на грош…
Одуреть просто. А вы sedovlas не думали кто над получением гранта подсуетился? Или вы думаете, что всё как в сказке: ехал-ехал богатый дядька из ЕС к нам за соляркой, увидел разруху в Высоком – и, о чудо, решил 1,6 млн. евро подарить? Ну так вы поинтересуйтесь поначалу как эти гранты предоставляются, и как много надо сделать для их получения. А за одно поинтересуйтесь и тем, кто эту работу делает.
не вы ли эту работу делаете благодеятель скажите имя и фамилию свою что бы люди на вас молились.не городи чуш!!!
Ваши слова ды Богу у вушы…