“Вялікія вынаходніцтвы заўтрашняга дня – гэта навукова-тэхнічная творчасць дзяцей сучаснасці!” Гэтыя словы – дэвіз нашага STEM-цэнтра, абсталяванага ў Высокаўскай сярэдняй школе. Выказванне стала дэвізам жыцця для нас, выхаванцаў унікальнай лабараторыі. Менавіта ў STEM-цэнтры школы на працягу года рыхтуюцца праекты, з якімі вучні прадстаўляюць не толькі Высокаўскую СШ, але і Камянецкі раён, Брэсцкую вобласць на рэспубліканскіх конкурсах, фестывалях.
З 24 па 30 верасня каманда нашай школы ў складе 9-класніка Максіма Гаданюка, 10-класнікаў Сяргея Кучко і Кірыла Сітарскага і аўтара гэтых радкоў прымала ўдзел у заключным этапе конкурса навукова-тэхнічнай творчасці вучняў Саюзнай дзяржавы “Таленты ХХІ стагоддзя”. Мы прадставілі міжнароднаму журы свае работы па робататэхніцы (“Стварэнне мадэлі робата з выкарыстаннем тэхналогіі камп’ютарнага зроку”, Максім Гаданюк), праграмаванні (“Бібліятэка Robot на мове праграмавання Python”, аўтар гэтых радкоў); у секцыі “Мультымедыйныя тэхналогіі” Сяргей абараняў сацыяльны праект “Бяспечная дарога ў школу і дадому”, а ў секцыі “Электроніка” выступіў Кірыл з работай “Прылада для фарміравання правільнага навыку хадзьбы”. Няпроста давялося нам сярод 360 удзельнікаў з усіх абласцей Беларусі, школьнікаў з асобных рэгіёнаў Расіі! Трэба было пераканаўча данесці тэарэтычную частку работы, паказаць работу віртуальнага робата і робата, рух якога арганізуе камера, прадэманстраваць зробленыя прылады і створаныя карты. Абарона працягвалася некалькі дзён. Мы вельмі хваляваліся і перажывалі за вынікі.
Арганізатары “Талентаў ХХІ стагоддзя” прапанавалі ўдзельнікам насычаную культурную праграму. Мы наведалі музей Вялікай Айчыннай вайны і гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна”, Акадэмію навук Рэспублікі Беларусь, Нацыянальную бібліятэку. Гэта былі сапраўды запамінальныя экскурсіі і сустрэчы, яркія ўражанні і пачуцці! Кожны дзень перад намі выступалі з лекцыямі знакамітыя навукоўцы з Беларусі і Расіі. Яны захапляльна распавядалі пра сучасныя навуковыя праблемы, з цікавасцю чакалі прапаноў, выслухоўвалі пытанні і давалі грунтоўныя адказы.
Значна пашырылася кола новых знаёмых. Цяпер гарады Краснадар, Пецярбург, Пенза, Разань, Растов, Мурманск – гэта населеныя пункты, дзе жывуць нашы сябры. Супернікі на конкурсе сталі сябрамі ў жыцці!
Аднак кожны конкурс павінен вызначаць пераможцаў. У нашай камандзе Дыплом ІІІ ступені атрымаў Максім Гаданюк. Гэта яшчэ адна ўзнагарода ў капілку STEM-цэнтра і яго кіраўніка Аляксандра Ляшкевіча.
Паліна ЛЯШКЕВІЧ,
вучаніца 11 класа Высокаўскай СШ

Хотите читать актуальные новости Каменца и Каменецкого района первыми?Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/navinykam
Это может быть интересно:
-
«НК»: Польские власти уничтожают Беловежскую пущу!
-
Глава района Владимир Сенчук встретился с коллективом Высоковской больницы
-
Семейный альбом Рождества: в Высоком прошло праздничное представление
-
Прокуратура района инспектирует места зимнего досуга
-
В Каменце прошли районные соревнования «Снежный снайпер»