Высокае і Чарэмха – у адным праекце

9_новый размер28 лістапада польская Чарэмха прымала ўдзельнікаў канферэнцыі, прысвечанай міжнароднаму праекту “Развіццё трансгранічнай аховы навакольнага асяроддзя гарадоў Чарэмха і Высокае шляхам пашырэння каналізацыйнай інфраструктуры”, які рэалізуецца ў супрацоўніцтве з партнёрамі: выканкамам Высокаўскага гарсавета, аб’яднаннем органаў мясцовага самакіравання Еўрарэгіёна “Белавежская пушча”, а таксама Камянецкай ЖКГ. Праект фінансуецца сумесна са сродкаў Еўрапейскага Інструмента добрасуседства і партнёрства ў межах Праграмы транс-гранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Україна.

Канферэнцыю адкрыў войт гміны Чарэмха Ежы Шыкула; ён вітаў запрошаных на сустрэчу кіраўніка рады павета Гайнаўка Мікалая Міхалюка, дырэктара Еўрарэгіёна “Белавежская пушча” Яна Хамчука, бурмістра Гайнаўкі Ежы Сірака, каменданта паста пагранаховы ў Чарэмсе Канстанціна Германа і кіраўніка рады гміны Надзею Суліму, а таксама дэлегацыю з нашага раёна: старшыню гарвыканкама Леаніда Бірука, дырэктара цэнтра дадатковай адукацыі з Высокага Людмілу Дудар, прадстаўнікоў Камянецкай ЖКГ– галоўнага інжынера Мікалая Шкляніка і другіх.

Намеснік войта Ірэніуш Леанюк прадставіў галоўныя аспекты праекта, плануемыя кошт і тэрмін яго рэалізацыі, мэты і эфектыўнасць інвестыцый, у тым ліку 10_новый размерўплыў на паляпшэнне аховы прыроднага асяроддзя Прыгранічча, а таксама сказаў аб пашырэнні трансгранічнага супрацоўніцтва. Плануемы тэрмін рэалізацыі праекта – 24 месяцы (адлік ад 1 лістапада г.г.), ацэначны кошт – 3 841 757,99 еўра, з гэтай сумы 3 457 582,19 еўра складаюць 90% агульнага кошту, а ўласны ўклад партнёраў – 10%. У выніку рэалізацыі будуць збудаваны: сетка санітарнай каналізацыі даўжынёй 8172 м у гміне Чарэмха і 17500 м – у Высокім, 10 перапампоўваючых станцый – 3 на польскім баку і 7 – на беларускім. Да трох тысяч уласнікаў аб’ектаў нерухомасці па абодва бакі дзяржаўнай мяжы (у Высокім – 2500) змогуць падключыцца да новай каналізацыйнай сеткі.

У час канферэнцыі адбылася таксама прэзентацыя яшчэ двух праектаў фінансавання ў межах Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Україна 2007-2013: “Пашырэнне трансгранічнай сістэмы ачышчэння сцёкавых водаў у басейне ракі Заходні Буг”, які рэалізуецца гмінай Гайнаўка сумесна з Камянецкай ЖКГ, Палескім Інстытутам сельскай гаспадаркі і экалогіі НАН Беларусі “Разам шануем Белавежскую пушчу”.

2_новый размерСтаршыня Высокаўскага гарвыканкама Леанід Бірук падзякаваў за супрацоўніцтва і зацікаўленасць у выдаткаванні сродкаў Еўрасаюзам на рэалізацыю сумесных праектаў. Заключным акордам канферэнцыі стала выступленне фальклорнага гурта “Галінка” з Чарэмхі.

* * *

Як паведаміў галоўны інжынер Камянецкай ЖКГ Мікалай Шклянік, для рэалізацыі праекта будаўніцтва каналізацыйнай сеткі ва ўсходняй і цэнтральнай частках г.Высокае прадугледжана каля 1 млн.460 тысяч еўра ад Еўрасаюза, а з беларускага боку – каля 162 тысяч. Рэалізацыя праекта пачата з 1 лістапада г.г., завяршэнне – 31 кастрычніка 2015-га. Зараз – стадыя падрыхтоўкі дакументацыі для правядзення таргоў з мэтай выбару падраднай арганізацыі.

На канферэнцыі вялася размова аб яшчэ двух трансгранічных праектах, партнёрам у якіх выступае Камянецкая ЖКГ: па рэстаўрацыі старажытнага парку ў Высокім і будаўніцтве ачышчальных збудаванняў для Каменца. У рэалізацыі апошняга ўзніклі затрымкі з выбарам падраднай арганізацыі: таргі аб’яўлены ўжо ў трэці раз. Таму пакуль фінансаванне адкладзена – да завяршэння таргоў і заключэння дагавора з падрадчыкам. Аднак падрыхтоўчыя работы на аб’екце пачаты: праведзены лінія электраперадач, рэкультывацыя земляў са зняццем урадлівага пласта глебы, частковая падсыпка па вертыкальнай планіроўцы, а таксама падсыпка пад’язной дарогі; праводзяцца работы і па збудаванні сетак напорнай каналізацыі (выканана каля 800 м). Аб’ект размешчаны на адлегласці 8 км ад Каменца, каля трасы на Брэст (у бок санаторыя “Белая вежа”).

Падрыхтаваў Георгій ПАРАФЯНЮК.

Добавить комментарий