Менавіта ў такой паслядоўнасці ўчынены гэтыя два злачынствы. У абодвух выпадках крымінальныя справы ўзбуджаны паводле арт.147 Крымінальнага кодэкса РБ (“Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання”).
8 снежня 26-гадовы раней судзімы жыхар Жабінкі выпіваў са сваёй знаёмай у Каменцы ў адным з дамоў па вул.Пралетарскай. Калі спіртное “стукнула” ў галаву, парачка не паладзіла паміж сабой, і мужчына ударыў сабутэльніцу нажом у грудзі. У выніку яна з цяжкімі раненнямі апынулася ў бальніцы.
* * *
11 снежня ў райцэнтры адбылося яшчэ адно аналагічнае злачынства, толькі паміж мужчынамі. Жыхар Каменца, 1989 г. н., позна вечарам выпіваў у бары “Тэт-а-тэт”. Па яго словах, да іх кампаніі падсеў “незванный гость”. Гэта камянчаніну не спадабалася. А неўзабаве на вуліцы ля бара ён нанёс мужчыну, паводзіны якога яго раздражнялі, удар нажом у шыю. Зноў жа – цяжкія цялесныя пашкоджанні, пацярпелы трапіў у бальніцу.
Падрыхтавалі супрацоўнікі райаддзела Следчага камітэта: старшы следчы
Іван ТРАФІМУК і следчы Аляксандр ЯКІМУК.