Тут працуюць дванаццаць пекараў, у чатыры змены. І водар свежай выпечкі запрашае зазірнуць у краму-пякарню ў Высокім ці не кожнага з прахожых, бо яе прыступкі выходзяць прама на тратуар. Гэтак кампактна змясціць на 200 “квадратах” і вытворчасць, і гандлёвую кропку мог хіба што прыватнік. І ў 2014-м споўніцца 20 гадоў з таго часу, як пачала працаваць тут, па вуліцы Леніна, міні-пякарня Віктара Крупскага(ТАА “Круіда”).
Да 1 тоны хлебабулачных вырабаў выпякаюць за суткі. Амаль палову іх раскупляюць высакаўчане. Асабліва шматлюдна ў краме ў абедзенны перапынак і напрыканцы рабочага дня. Праз расчыненыя часам у пякарню дзверы – праз іх вывозяць з цэха ў гандлёвую залу свежую выпечку – можна назіраць за працай пекараў. Таму пастаяць у чарзе колькі хвілін нават цікава. “Я то не вельмі на булкі налягаю, але ж не заўсёды стрымаешся, каб не купіць,– дзеліцца маладжавая высакаўчанка,– хлеб тут таксама смачны.”
Загадчыца вытворчасці Святлана Макарава пацвярджае: самыя раскупляемыя гатункі хлеба – “украінскі”, “сталічны подавы”, з кунжутнай падсыпкай –
рэцэптура класічная, яшчэ з савецкага часу. Дабаўкамі не карыстаюцца. Высокаўскую выпечку смакуюць у Вярховічах, Воўчыне, Каменцы, вязуць яе ў санаторную школу. У асартыменце хлебапёкаў да 30-і найменняў вырабаў.
У перадсвяточныя дні, як ужо добра тут ведаюць, асаблівым попытам карыстаюцца багеты, рулеты з макам, пірагі з арэхамі і павідлам, каравай з разынкамі… Да сямейных урачыстасцей тут нярэдка пякуць імянныя караваі. З улікам усіх “дамашніх” пажаданняў. Таму гаспадыням зусім не абавязкова траціць час ля ўласнай дзежкі з цестам.
Галіна НОВІК.
Фота Міколы ШУМА.
Это может быть интересно:
-
У Молодежного Совета при Каменецком районном Совете депутатов новый председатель
-
Временные неудобства ради результата: что происходит на ул. Пивненко в Каменце
-
23 ДЕКАБРЯ В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ ПРОЙДЕТ ПРОВЕРКА СИСТЕМЫ ОПОВЕЩЕНИЯ НАСЕЛЕНИЯ
-
Шлейф из Тик-Ток: что на самом деле выбрасывает комбикормовый завод в Высоко-Литовске
-
МАРШРУТЫ ВЫХОДНОГО ДНЯ. АФИША МЕРОПРИЯТИЙ В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ 20-21 ДЕКАБРЯ (+КИНОТЕАТР)