Паводле рашэння райвыканкама “Аб арганізацыі штогадовага агляду-конкурсу на лепшы па добраўпарадкаванні і санітарным стане гарадскі і сельскі населены пункт, прадпрыемства, арга-
нізацыю і ўстанову, індывідуальны і шматкватэрны жылы дом у раёне”, разгледзеўшы прадстаўленыя камісіяй прапановы аб пера-можцах, раённы выканаўчы камітэт рашыў:
у намінацыях агляду-конкурсу сярод гарадоў Высокае і Каменец, а таксама вёсак пераможцаў не вызначаць у сувязі з недастатковым аб’ёмам выкананых у 2013 годзе работ па добраўпарадкаванні.
Прызнаць пераможцамі агляду-конкурсу:
сярод аграгарадкоў – аграгарадок Белавежскі (старшыня сельвыканкама Алена Хоміч). Узнагародзіць Белавежскі сельскі выканаўчы камітэт Падзячным пісьмом райвыканкама і грашовай прэміяй у 40 базавых велічынь;
сярод шматкватэрных жылых дамоў – жыллёва-будаўнічы кааператыў №6 па вул.Будаўнікоў, 2/1 у г.Высокае (старшыня кааператыву Ірына Фарапонава). Узнагародзіць ЖБК №6 Падзячным пісьмом райвыканкама і грашовай прэміяй у 10 базавых велічынь;
сярод індывідуальных жылых дамоў – жылы дом №19 па вул.Юбілейнай аг.Белавежскі (уладальнікі Макарукі Святлана і Анатолій). Узнагародзіць сям’ю Падзячным пісьмом райвыканкама і грашовай прэміяй у 5 базавых велічынь;
сярод прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый – дзяржаўную ўстанову адукацыі “Відамлянская агульнаадукацыйная сярэдняя школа” (дырэктар Тамара Страпко). Узнагародзіць школу Падзячным пісьмом райвыканкама і грашовай прэміяй у 20 базавых велічынь.
Адзначыць станоўчую работу па добраўпарадкаванні і санітарным стане сваіх тэрыторый прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржстрах” па Камянецкім раёне, філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Брэстаблдарбуд” “Высокаўскае ДРБУ-137”, дзяржаўных устаноў адукацыі “Камянюцкая сярэдняя школа”, “Пагранічная сярэдняя школа”, “Навасёлкаўская базавая школа”, дзяржаўнай установы адукацыі “Вайскоўскі дзіцячы сад”, Высокаўскага лясніцтва.
Заахвоціць Падзячнымі пісьмамі райвыканкама за ўзорнае ўтрыманне сваіх дамоў і прыдамавых тэрыторый сем’і:
Батуры Віталія і Людмілы, дом №29 па вул.Пагранічнай у Каменцы;
Васіленкаў Сяргея і Алены, дом №33 па вул. Маладзёжнай у Войскай;
Вялічка Аляксандра і Ірыны, дом №43 па вул. Маладзёжнай у Войскай;
Гарчукоў Мікалая і Ніны, дом №48 па вул. Пагранічнай у Белавежскім;
Жураўля Рыгора і Абрамук Аляксандры, дом № 14А па вул. 8 Сакавіка ў Расне;
Заграй Паўла і Наталлі, дом № 22 у Турне Малой;
Казіцкіх Пятра і Тамары, дом №12 па вул.Крынічнай у Высокім;
Каляды Івана і Галіны, дом №8 па вул. 50 гадоў БССР у Пелішчы;
Рыжовых Юрыя і Русланы, дом №2 па вул. Першамайскай у Белавежскім.
Это может быть интересно:
-
Прямые телефонные линии. Сентябрь
-
Гостем заседания Каменецкого райисполкома стал Александр Трухоня
-
Адзіны дзень інфармавання насельніцтва адбыўся ў Камянецкім раёне газазабеспячэння
-
Адбылася пазачарговая сесія Камянецкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання
-
В Каменецком районе прошел семинар по охране труда