Выніковае мерапрыемства па гуманітарным праекце “З клопатам аб людзях” адбылося сёння ў Камянецкім ТЦСАН

Пад кіраўніцтвам загадчыка аддзяленне забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі ТЦСАН Наталлі Цэкала і пры падтрымцы дырэктара ТЦСАН Алены Шаблінскай ён працягваўся роўна два гады і быў накіраваны на дапамогу і падтрымку 95 непаўналетніх вязняў канцлагераў, людзей, што нарадзіліся да 9 мая 1945 года і жывуць на тэрыторыі Камянеччыны.

Да рэалізацыі праекта былі прыцягнулы тры пакаленні неабыякавых валанцёраў: гімназісты з Каменца, што ўваходзяць у склад атрада “Дабрадзеі”, прадстаўніцы раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” і пажылыя людзі з атрада “Пазітыў”. Усім ім (а таксама членам мэтавай групы) у святочны дзень падвядзення вынікаў уручылі падарункі.

Падрабязней пра мерапрыемства – у наступным нумары “НК”.

Настасся НАРЭЙКА
Фота аўтара

 

Хотите читать актуальные новости Каменца и Каменецкого района первыми?Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/navinykam