Пабачыў свет чацвёрты па ліку выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі “Берасцеская скарбніца”.
У ім змешчаны, сярод іншых, творы нашых землякоў: паэткі Настассі Нарэйкі, адказнага сакратара рэдакцыі “Навін Камянеччыны”, сябра СПБ; паэткі Наталлі Кандрашук, што нарадзілася ў нашых Камянюках, сябра СПБ; казачніцы Наталлі Кухліч, ураджэнкі Каменца, і паэта Віталія Арлова з вёскі Катэра, чые вершы неаднаразова друкаваліся на старонках раёнкі.
Альманах звычайна ўключае ў сябе творы не толькі пісьменнікаў-сяброў Саюза пісьменнікаў Беларусі, але і пачаткоўцаў, чые першыя крокі ў літаратуру абяцаюць будучыя значныя дасягненні на ніве прыгожага пісьменства. Сёлетні нумар альманаха ўдзяляе асаблівую ўвагу творчым аб’яднанням для аўтараў-пачаткоўцаў, што дзейнічаюць на Берасцейшчыне. А таксама цэлы раздзел прысвячаецца нашаму сённяшняму жыццю ўва ўмовах пандэміі і гераічнай паўсядзённай працы ўрачоў.
Это может быть интересно:
-
Алеся Аминова из Каменца прошла в полуфинал на «Славянский базар в Витебске-2026»
-
Паэтка Наталля Кандрашук выступіла ў родных Камянюках
-
Афиша мероприятий в Каменецком районе 29-30 ноября (+кинотеатр)
-
Концерт группы AURA состоялся в Каменце. Это было зажигательно!
-
Любимые песни из фильмов. Какие сюрпризы готовит для зрителей гала-концерт на «Купалье» в Александрии