Жадаеце авалодаць прэстыжнай і запатрабаванай спецыяльнасцю? Менавіта такую магчымасць прадастаўляюць Ваенная акадэмія і ваенныя факультэты пры дзяржаўных вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь, ваенна-навучальныя ўстановы Расійскай Федэрацыі.
Што датычыць Ваеннай акадэміі, дык яна мае сучасную матэрыяльна-тэхнічную базу, аснашчана найноўшай электронна-вылічальнай тэхнікай і сродкамі аўтаматыкі, тут працуе высокакваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі калектыў. Курсанты на поўным дзяржаўным забеспячэнні, жывуць ў добраўпарадкаваных казармах або інтэрнатах. Навучанне – толькі на дзённай форме. Пасля заканчэння акадэміі гарантуюцца працаўладкаванне, дастойны заробак, сацыяльныя гарантыі, магчымасці прафесійнага і кар’ернага росту.
У акадэміі добрая спартыўная база, абсталяваная сучаснымі вучэбна-трэніровачнымі комплексамі і трэнажорамі, працуюць секцыі.
Курсантаў рыхтуюць на шасці факультэтах па 19 спецыяльнасцях, 6 накірунках і 31 спецыялізацыі. Тэрмін навучання ад чатырох да пяці год.
З 4 па 18 лютага ў нашым раёне адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі Ваеннай акадэміі і ваенных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь. Яны пабывалі ў СШ №1 і №2 г.Каменец, гімназіі, Відамлянскай, Высокаўскай, Раснянскай, Белавежскай СШ, у каледжы, расказалі аб асаблівасцях ваеннай адукацыі, адказалі на пытанні юнакоў і дзяўчат.
Вы жадаеце ведаць аб прафесіі афіцэра больш? Прыходзьце ў раённы ваенны камісарыят, кабінет № 2, або званіце па тэлефоне 2-26-32. Дапаможам ў выбары жыццёвага шляху.
Дзяніс СЯРГЕЙЧЫК,
начальнік групы прызыву райваенкамата.
На здымку: прадстаўнікі Ваеннай акадэміі і ваеннага факультэта Мінскага медыцынскага ўніверсітэта выступаюць перад вучнямі Белавежскай СШ.
Фота аўтара.
Это может быть интересно:
-
АФИША МЕРОПРИЯТИЙ В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ НА 9-10 ДЕКАБРЯ (+КИНОТЕАТР)
-
БЕСПЛАТНУЮ КОНСУЛЬТАЦИЮ ЮРИСТОВ МОЖНО БУДЕТ ПОЛУЧИТЬ 21 ДЕКАБРЯ ВО ВСЕХ РЕГИОНАХ СТРАНЫ
-
Цель Украины — переворот в Беларуси. Подробности тайной сходки беглых
-
Как решить «детский» вопрос мирно?
-
В 1 радиотехническом центре продолжаются тактико-строевые занятия