Вор-неудачник пытался украсть живых поросят

Хто краў парасят…
20 сакавіка каля 23 гадзін да свінафермы мясцовай гаспадаркі ля Каленкавічаў пад’ехаў старэнькі “Мерседэс”, з яго выйшаў пасажыр, які затым з дапамогай дамкрата адціснуў дзверы фермы. Зайшоў туды, злавіў трох парасят, якіх змясціў у мяшкі (кожнага – у асобны, бо парсючкі былі немалыя, іх агульны кошт ацэнены на суму каля 2 млн. руб.). Вынес парасят з фермы, ды тут выйшла неспадзяванка: вартаўнік узняў трывогу. Давялося пакінуць мяшкі з парасятамі – ды ходу… Але пільная ахова ўжо зафіксавала нумар аўто, так што “вылічыць” аматара лёгкай нажывы было няцяжка – ім аказаўся раней судзімы 27-гадовы жыхар Расны.
…а хтосці – інструменты
Гэта здарылася ў другой палове сакавіка (дакладная дата невядома): нехта ўкраў інструменты аднаго з будаўнікоў з бытавога памяшкання ў будынку былога эмбрыянальнага цэнтра ў Абяроўшчыне. Кошт украдзенага ацэньваецца ў суму больш за 5 млн. рублёў. Праніклі ў бытоўку, сарваўшы замок. Хоць надзейным тое месца захоўвання не назавеш. Зусім недалёка інтэрнат, дзе жылі будаўнікі і куды няцяжка было ўсё каштоўнае падвозіць на машыне пасля работы. Але, як кажуць, каб ведаў, дзе ўпадзеш…

Інфармацыю прадаставілі
начальнік райаддзела Следчага камітэта Вячаслаў САЦЭВІЧ
і старшы следчы Васілій МІХАЕВІЧ

Добавить комментарий