Чацвёрты год запар валанцёры Камянецкай гімназіі ўдзельнічаюць у акцыі “Віншуем, Вы сталі маці!”
Вось і сёлета вучні 6-8 класаў падрыхтавалі праграму з вершамі, песнямі і салодкімі падарункамі для жанчын, якія знаходзяцца ў радзільным аддзяленні Камянецкай райбальніцы, і выступілі перад імі ў Тыдзень маці. А яшчэ падарылі кожнай паштоўку, паветраны шарык і … вялізную папяровую кветку. І ўсе разам спявалі песню пра матулю, самую родную, любімую, дарагую. Было і фота напамяць. Педагог-арганізатар гімназіі Аляксандра Дацкевіч зазначыла, што падчас здымак мамачкі вельмі прасілі змясціць іх фатаграфію ў раённай газеце. Давялося, улічваючы такі памятны кастрычніцкі Дзень маці, пайсці ім насустрач.
Это может быть интересно:
-
ПРОКУРАТУРА РАЙОНА ВЫЯВИЛА ФАКТЫ НАРУШЕНИЙ ПРАВИЛ СОДЕРЖАНИЯ КРС
-
До Нового года рукой подать. Подготовку к зимнему турсезону начали в Беловежской пуще
-
С 25 ОКТЯБРЯ ПО 2 НОЯБРЯ В КАМЕНЕЦКОМ РАЙОНЕ ПРОЙДЕТ РЕСПУБЛИКАНСКАЯ АКЦИЯ «ЗА БЕЗОПАСНОСТЬ ВМЕСТЕ»
-
Важно знать! Проверка дымовых и вентиляционных каналов
-
Паэтка Наталля Кандрашук выступіла ў родных Камянюках
