БясПЕЧная…

1364477856Паводле статыстыкі, колькасць пажараў у асенне-зімовы перыяд з-за пячнога ацяплення павялічваецца.

Напярэдадні ацяпляльнага перыяду ратаўнікі-пажарныя яшчэ раз нагадваюць правілы эксплуатацыі пячнога ацяплення, якія дазваляюць пазбегнуць трагедыі.

Катэгарычна забараняецца: паліць сапсаваныя печы, распальваць печы пры дапамозе лёгкіх да загарання і гаручых вадкасцей, выкарыстоўваць дровы, даўжыня якіх перавышае памеры топкі, сушыць і складзіраваць дровы на печах і на адлегласці менш за 1,25 м ад топачнага жарала, адзенне і іншыя гаручыя рэчывы і матэрыялы, паліць печы з адчыненымі дзверцамі, пакідаць дзяцей без нагляду дарослых у доме, дзе паліцца печ.

Перад пачаткам ацяпляльнага сезона неабходна падняцца на гарышча, праверыць стан дымаходаў, ачысціць іх ад сажы і пабяліць. Ачышчаць дымаходы ад сажы трэба не радзей за адзін раз у два месяцы на працягу сезона. Адрамантаваць печ намнога танней, чым устараняць наступствы пажару.

У моцныя халады печ трэба паліць некалькі разоў, а не моцна адзін раз. Гэта дазволіць пазбегнуць яе перапальвання і з’яўлення трэшчын.

Перад топачнай адтулінай на падлозе павінен быць прыбіты металічны ліст памерам 50х70 см. Калі жар выпадзе на такі ліст, то бяды можна пазбегнуць. Попел, шлак, вугаль трэба выкідваць у спецыяльнае месца на адлегласці не бліжэй за 15 метраў ад збудаванняў і канструкцый. Паляць печ не пазней, чым за дзве гадзіны перад адходам да сну.

Генадзь КОХНЕНКА,

інспектар групы прапаганды і навучання райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Добавить комментарий