У красавіку 2011 года па матэрыялах праверкі пракуратуры Камянецкага раёна следчым аддзелам пракуратуры Брэсцкай вобласці была ўзбуджана крымінальная справа па прыметах злачынства, прадугледжанага артыкуламі 430 і 424 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (адпаведна за атрыманне хабару і злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) у адносінах былога старшага інспектара па адміністрацыйнай практыцы аддзялення ДАІ Камянецкага РАУС Д.Г. Таркайлы.
У ходзе папярэдняга расследавання былі ўстаноўлены неаднаразовыя факты злоўжывання гэтым супрацоўнікам міліцыі службовымі паўнамоцтвамі, незаконнага атрымання ім грашовых сродкаў ад грамадзян выключна ў сувязі з займаемым службовым становішчам за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзілі ў яго кампетэнцыю (незаконнае вызваленне грамадзян ад адказнасці за ўчыненае правапарушэнне, звязанае з кіраваннем у нецвярозым стане транспартнымі сродкамі).
Сёлета 6 лістапада суд Пружанскага раёна вынес прыгавор былому супрацоўніку ДАІ, жыхару в.Скокі Брэсцкага раёна, 1985 г. н., раней несудзімаму, з вышэйшай адукацыяй, жанатаму, бацьку малалетняга дзіцяці Дзмітрыю Таркайлу, які быў прызнаны вінаватым у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, незаконным атрыманні хабару, выкраданні грашовых сродкаў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і махлярства (адпаведна па арт.424, 430, 209 і 210 Крымінальнага кодэкса РБ). Па сукупнасці злачынстваў канчаткова абвінавачанаму прызначана пакаранне: пазбаўленне волі тэрмінам на шэсць гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму без штрафу з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады ў праваахоўных органах тэрмінам на пяць гадоў. У тэрмін адбывання пакарання залічаны час знаходжання пад дамашнім арыштам з 17 красавіка 2010 па 5 лістапада 2012 года з разліку два дні дамашняга арышту за адзін дзень пазбаўлення волі. Таксама з асуджанага вырашана ўтрымаць у даход дзяржавы з мэтай кампенсацыі нанесенага ім урону шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і шляхам махлярства агульную суму ў 10 млн.149 тыс. рублёў, а за неабгрунтавана набытую выгаду – 53 мільёны 255 тысяч рублёў, яшчэ ў даход дзяржавы будзе спагнана дзяржаўная пошліна ў памеры 3 мільёны 170 тысяч 200 рублёў. Накладзены арышт на маёмасць асуджанага, у тым ліку і на аўтамабіль “Міцубісі-Карызма” з мэтай перадачы судоваму выканаўцу для далейшага выканання прыгавора па частцы пагашэння нанесенага ўрону. Мера стрымання асуджанаму зменена, і ў зале суда ён быў узяты пад варту.
Прыгавор суда яшчэ не ўступіў у законную сілу, таму што быў абскарджаны абвінавачаным.
Это может быть интересно:
-
Як прайшла сустрэча з пісьменнікам і ваеннаслужачымі Брэсцкай Чырванасцяжнай пагранічнай групы імя Ф.Э. Дзяржынскага
-
После реконструкции в Каменце открылось здание БТИ
-
В Каменецкой ЦРБ проводится вакцинация для профилактики COVID-19
-
Сегодня у жителей района была возможность обратиться со своими вопросами к депутатам всех уровней
-
«Наши дети» и «От всей души»: новогодние акции Каменецкого района объединяют добрые сердца