24 лютага ў адміністрацыйным будынку адкрытага акцыянернага таварыства “Агра-Зарэчча” адбыўся агульны сход акцыянераў.
Самы галоўны пункт, які значыўся ў парадку дня, – безумоўна, аб выніках работы таварыства за 2011 год і асноўных паказчыках вытворча-фінансавай дзейнасці на 2012-ы. Па гэтым пытанні справаздачу трымаў дырэктар акцыянернага таварыства Віктар Мазько.
Валавая вытворчасць прадукцыі ў гаспадарцы ў супастаўных цэнах склала 17 млрд. 777 млн. ці 104,5% да 2010 года. Доля таварыства ў раённай вытворчасці – 5,4%, а наяўнасць сельскагаспадарчых угоддзяў да ўгоддзяў раёна – 10,2%, г.зн. валавая вытворчасць павінна складаць мінімум 10% ад раённага аб’ёму. Сярод 14-і гаспадарак гэты паказчык пяты.
Прыбытак ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі, паслуг – 3 млрд. 193 млн. (у 2010 годзе – 782 млн. рублёў). Рэнтабельнасць 16,6% (у мінулым годзе – 3,95%).
“Агра-Зарэчча” паказала нядрэнныя вынікі ў раслінаводстве. Амаль па ўсіх паказчыках плюсы: валавая вытворчасць зерня – 10723 т (плюс 315 т да 2010 года), бульба – 198 т (плюс 20 т), цукровыя буракі – 11256 т (плюс 4488).
Ад рэалізацыі зерневых і зернебабовых гаспадарка атрымала больш за 4 млн. рублёў пры поўным сабекошце 2 млрд. 54 млн. рублёў. Найбольшы прыбытак – ад продажу цукровых буракоў – 1 млрд. 338 млн. рублёў. Віктар Майсеевіч зазначыў, што плануецца расшырыць плошчы цукровых палеткаў.
Вынікі 2011 года ў галіне “Раслінаводства”: прыбытак склаў 3 млрд. 449 млн. рублёў.
Вялікая стратнасць у гаспадарцы ад рэалізацыі рыбы і паслуг рыбалоўства. Магчыма, 2012 год стане апошнім, калі ў таварыстве будуць займацца гэтай галіной. Немалыя сродкі пайшлі і на ўтрыманне пчоласем’яў.
Не пакінуў без увагі Віктар Мазько і людзей, якія дапамаглі гаспадарцы дасягнуць нядрэнныя паказчыкі за мінулы год. “Выпрацоўка на сяўбе зерневых склала 40га за змену, а ў асобныя дні яна была і 60га, – зазначыў у сваім выступленні Віктар Майсеевіч. – Гэта адбывалася, дзякуючы зладжанай рабоце і добрасумленным адносінам да справы механізатараў, вадзіцеляў… Было і так, што некаторыя падчас пасяўной працавалі да 2-х гадзін ночы, таму пасеялі культуры ў аптымальныя тэрміны…”
На ўборцы зерневых і зернебабовых, шматгадовых траў на палях акцыянернага таварыства працавалі 11 экіпажаў, 2 з якіх змаглі перасягнуць тысячны рубеж. Аднак ва ўборцы ўдзельнічалі камбайны з іншых арганізацый.
Ужо другі год таварыства аказвае дапамогу на ўборцы цукровых буракоў: летась шчыравалі на палях сямі гаспадарак раёна.
Жывёлагадоўля ў “Агра-Зарэччы” з’яўляецца асноўнай галіной. Віктар Майсеевіч зрабіў акцэнт на тым, што яна патрабуе да сябе ўвагі штодзённа як з боку спецыялістаў, так і радавых жывёлаводаў.
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі жывёлагадоўлі – 51,5% (ад агульнай выручкі па гаспадарцы).
За 2011 год пагалоўе буйной рагатай жывёлы павялічылася амаль на 1 тысячу галоў. На 1 студзеня 2012-га на комплексе па адкорме было 3655 галавы, у тым ліку на дарошчванні 1020.
Валавая вытворчасць малака – 5278,5 т. План выкананы на 78,1%. Па валавым надоі найбольшы рост за год на ферме “Бабічы” – на 112,2%. А далей былі прыведзены статыстычныя даныя па кожнай з васьмі фермаў. Атрымалася так, што пры аднолькавых умовах кармлення і ўтрымання вынікі на фермах розныя. Тое ж самае тычыцца і надояў ад каровы. У сярэднім надоена па 3586 кг малака, што з’яўляецца адным з самых нізкіх паказчыкаў сярод гаспадарак раёна.
У цэлым жа лепшы надой ад каровы па гаспадарцы ўжо каторы год паказала ферма “Войская”. Цялят на 100 кароў за мінулы год атрымана 64, усяго ж на свет з’явілася 1371.
Гаспадаркай было прададзена 4785,1 т малака, план выкананы на 87,6%. Якасць малака палепшылася. Вышэйшым і сортам “экстра” было прададзена 71,3%.
План па продажы мяса дзяржаве выкананы на 62,7%.
“У жывёлагадоўлю, як і раслінаводства, укладзены вялікія грошы, аднак аддачы яны не далі, – зазначыў Віктар Майсеевіч. – Работа па паляпшэнні якасці прадукцыі – адзін з рэзерваў павелічэння даходаў…”
Пасля дырэктара са справаздачамі выступілі галоўныя інжынер, заатэхнік, в.а. галоўнага агранома, начальнікі аддзяленняў, рэвізійная камісія, інструктар па спорце.
У агульным сходзе прыняў удзел і галоўны дзяржінспектар па ахове працы райсельгасхарча Васілій Фясюк.
Свае ўзнагароды атрымалі тыя, хто з усёй адказнасцю адносіцца да работы. Механізатары, вадзіцелі, аператары, жывёлаводы…
Наталля ГРЫЦУК
Это может быть интересно:
-
Каменчанин Сергей Сидорук реализовал свою мечу и теперь работает в «Белавиа»
-
Военная академия Республики Беларусь ждет вас в в своих рядах!
-
Брестская пограничная группа объявила творческий конкурс на лучший рисунок имиджевого образа
-
Мошенники продолжают обманывать доверчивых граждан
-
В Беларуси продолжается подготовка к поступлению в Институт пограничной службы.