Сёлетні верасень для Аляксандра значны важкай падзеяй – узяў шлюб з дзяўчынай з суседніх Навіцкавічаў (яна завяршае вучобу ў медыцынскім каледжы). Надзейным прытулкам для маладой сям’і пакуль што стаў бацькоўскі дом. Але прыемна ўражваюць самастойнасць Сашы, яго разважлівасць і надзейнасць. Молада, ды не зелена – гэта пра яго, Аляксандра Нігерыша, які ўжо дванаццаць гадоў працуе ў “Новым шляху”. У цёплы час года звычайна заняты на апрацоўцы пасеваў, а зімой – падвозіць кармы. Мае дыплом тэхніка-механіка, але больш любіць справу з тэхнікай, чым з падначаленымі. Сціплы і негаваркі – за яго гаворыць зробленае ў полі.
У гаспадарцы надзвычай удзячныя Сашу за адказнасць і працавітасць. Яна ад бацькоў – людзей шчырых і прыстойных, адданых вёсцы. Бацька шмат гадоў працаваў у калгасе – ён інжынер, маці і цяпер узначальвае калектыў фермы ў Падбеле. Аляксандр таксама ўпадабаў размеранасць вясковага жыцця, у якім не так многа святаў, але тым больш яны чаканыя.
Это может быть интересно:
-
Получил второе гражданство – сообщи!
-
В ходе совместного рейда контролирующих органов выявлены нарушения перевозки пассажиров
-
По инициативе одной из партий в Минске прошла диалоговая площадка
-
С 27 ноября по 5 декабря ГАИ Каменетчины проведет республиканскую профилактическую акцию «Меняй свой стиль на зимний!».
-
ОАО «Александрия-Агро»: Готовы к новым вызовам!