Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі абвяшчае 2 сезон рэспубліканскага гумарыстычнага конкурсу “Папяровы бусел”.
Конкурс праводзіцца з 20 лістапада 2021 года па 10 студзеня 2022 года. Яго ўдзельнікамі могуць быць як прафесійныя літаратары, так і пачаткоўцы, не маладзейшыя за 18 гадоў. Конкурс праходзіць на 2 дзяржаўных мовах сярод раней нідзе не надрукаваных твораў.
Прымаюцца рознажанравыя творы ў намінацыях “Проза” (малыя формы) і “Паэзія” на электронную пошту tatiana.demidovich@gmail.com У лісце трэба ўказаць кароткую біяграфію, намінацыю, дату стварэння твора, кантактныя даныя.
Акрамя лаўрэтаў у кожнай намінацыі будзе вызначаны абсалютны пераможца, уладальнік Гран-пры, які атрымае ў якасці ўзнагароды памятную статуэтку і грамату.
Лепшы конкурсны твор будзе надрукаваны ў пятым нумары альманаха “Берасцейская скарбніца”.
Арганізатары чакаюць яркіх, самабытных твораў з тонкім добрым гумарам, арыгінальнымі сюжэтамі і цікавымі героямі. Каб павысіць узровень справядлівасці і непрадузятасці ацэньвання, усе працы будуць разглядацца ананімна. Жадаем усім канкурсантам поспехаў і добрага настрою!
Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ,
старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі
Это может быть интересно:
-
«Поддержи, пожалуйста, в конкурсе»: снова в деле избитая схема мошенников
-
До 150 базовых величин увеличится лимит выплат по европротоколу в Беларуси
-
22 МАРТА — 82 ГОДА СО ДНЯ ТРАГЕДИИ В ХАТЫНИ
-
Юные гости радиотехнического центра — учащиеся Дмитровичской СШ
-
Каменетчина продолжает преображаться в рамках месячника по благоустройству