На рахунку Камянецкай ПМК-14 не адзін новы будынак не толькі ў раёне, але і за яго межамі. Працуюць у арганізацыі надзвычай адказныя і таленавітыя людзі, якія і ў мароз, і ў спёку шчыруюць на ўзвядзенні і рэканструкцыі аб’ектаў.
Зараз у ПМК працуюць 183 чалавекі, якія заняты на 6 буйных аб’ектах, што плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ўжо ў гэтым годзе.
Напярэдадні свята завітала на будоўлю бульбасховішча ў ААТ “Усход-Каменец”, дзе працуе брыгада пад пільным поглядам прараба Сяргея Асіпцова, якая, са словаў начальніка Камянецкай ПМК-14 Аляксандра Суслава, з’яўляецца лепшай.
Узвядзенне дадзенага аб’екта пачалося ў мінулым годзе. Зараз тут кіпяць работы па заліванні маналітнай падлогі, ужо ўстаноўлены металаканструкцыі будынку другой чаргі. Галоўная задача брыгады – каб бульба сёлетняга ўраджаю легла ў засекі новага бульбасховішча. Таму і стараюцца маладыя людзі, каб не падвесці ні гаспадарку, ні родную арганізацыю.
Наталля ГРЫЦУК.
Фота аўтара.
На здымку: прараб Сяргей Асіпцоў, цясляр Віктар Вострыкаў, рознарабочы Аляксандр Бурбіловіч, брыгадзір Дзмітрый Бурбіловіч, страхар Віктар Пыжык (злева направа).
Это может быть интересно:
-
В Каменце пройдут игры Чемпионата Республики Беларусь по баскетболу
-
Израиль и США открыли ящик Пандоры, Иран объявил джихад. Главное о ситуации на Ближнем Востоке
-
БЕЗОПАСНО ЛИ В ВАШЕМ ДОМЕ? АКЦИЯ “ДОМ БЕЗ ПОЖАРА” ПРОШЛА НА КАМЕНЕТЧИНЕ
-
Папа Римский призвал не допустить «спираль насилия» из-за ситуации в Иране
-
Заявление Министерства иностранных дел Республики Беларусь в связи с обострением ситуации на Ближнем Востоке