9 мая ў Каменцы прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі.
Пачатак ім быў пакладзены на цэнтральнай плошчы горада. У літаратурна-музычнай кампазіцыі гаварылася аб вайне, аб подзвігу ветэранаў. Іх самаадданасць і самаахвяраванне стварылі нашу сучаснасць і нашу будучыню. Гледзячы на іх, якіх з кожным годам застаецца з намі ўсё менш і менш, разумееш веліч іх жыцця, пра якое ў свой час былі сказаны такія простыя, на першы погляд, словы: “Яны змагаліся за Радзіму”. У іх усё – зруйнаваная, але непераможная Брэсцкая крэпасць, партызанскія атрады, што не давалі спакою ворагу, флаг над рэйхстагам і… кожны трэці жыхар Беларусі, які навечна застаўся на вайне. Кожны трэці… Такую жудасную цану заплацілі нашы дзяды і прадзеды за наша мірнае жыццё. Пра гэта нельга забываць. Нікому і ніколі. Як сімвал той памяці – членскія білеты ГА “БРСМ”, што ветэраны ўручылі маладым. Гэта і памяць, і гонар, і давер.
Пасля ўрачыстага шэсця – мітынг ля брацкай магілы. Шчырыя словы падзякі ветэранам прагучалі з вуснаў старшыні райвыканкама Андрэя Пісарыка. Андрэй Мікалаевіч зазначыў, што ратны і працоўны подзвіг ветэранаў далі магчымасць нам жыць поўным жыццём, працаваць на любімай зямлі, умацоўваць магутнасць дзяржавы… Гэтыя словы чырвонай стужкай прайшлі праз усе выступленні. Дзякуй Вам, шаноўныя нашы ветэраны! Мінута маўчання, ускладанне кветак і вянкоў… Дзякуй Вам!
Працягваліся святочныя мерапрыемствы ў гарадскім Доме культуры тэатралізаванай канцэртнай праграмай. Непадалёк, на Брэсцкай, працавалі гандлёвыя рады. У спартыўнай зале з басейнам праходзілі спартыўныя мерапрыемствы. Скончылася свята дыскатэкай ля ГДК.
Уладзімір ВЯРЭНІЧ
Фота Віктара Дулевіча
Это может быть интересно:
-
Белорусским мобильным операторам запретили подключать платные подписки без согласия клиента
-
ГРЯЗНЫЕ МЕТОДЫ ИНФОВОЯК ИЗ ЦИПСО: ПРОДОЛЖЕНИЕ
-
Ловушки виртуального жилья: как не стать жертвой интернет-мошенников
-
Минздравом принято решение о продлении кампании вакцинации против гриппа и коронавирусной инфекции
-
«Белпочта» изменит тарифы на некоторые услуги с 1 января 2025 года