16 лютага ў Белавежскім СДК адбылося пасяджэнне суда Камянецкага раёна.
Разглядаліся крымінальныя справы ў адносінах двух вадзіцеляў. Так, жыхар Даўбнёва быў затрыманы 5 снежня 2011 года ў 15.10 у стане алкагольнага ап’янення, калі ехаў на “Фордзе Фіеста”. На той момант ён ужо быў асуджаны судом раёна 12 ліпеня 2010 года за паўторнае кіраванне ў стане ап’янення транспартам пасля прыняцця мер дысцыплінарнага ўздзеяння за такое ж правапарушэнне. Яго пазбавілі правоў кіравання ўсімі відамі транспарту на 3 гады, аштрафавалі на 4550000 рублёў. Але, напэўна, гэтага паказалася мала. Сваімі дзеяннямі зноў учыніў злачынства, якое трактуецца Крымінальным кодэксам РБ як ухіленне асуджанага ад выканання прыгавора суда аб пазбаўленні права займацца пэўнай дзейнасцю.
Жыхар Расны 9 студзеня 2012 года ў 9.00 пад “хмяльком” ехаў па вул. Юбілейнай гэтай вёскі. Хоць яшчэ 19 сакавіка 2010 года быў асуджаны за паўторнае ў стане алкагольнага ап’янення кіраванне транспартным сродкам пасля прыняцця мер адміністрацыйнага ўздзеяння за аналагічнае правапарушэнне.
На судовым пасяджэнні гора-вадзіцелі сваю віну прызналі поўнасцю і запэўнілі суд, што такія факты больш не паўторацца. Ды закон у адносінах п’яных за рулём суровы. 27-гадовы жыхар Даўбнёва прыгавораны да аднаго года абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу (так званую “хімію”) і пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанаю з кіраваннем усімі відамі транспарту на 5 год. 45-гадовы жыхар Расны аштрафаваны на 12225000 рублёў і пазбаўлены правоў кіравання на 5 год. Цяпер ёсць час падумаць над сваімі крымінальнымі справамі.
Аляксандр Герасімук
Фота Міколы ШУМА
Это может быть интересно:
-
Третья мировая. ФК «Нива» упускает победу над «Осиповичами»
-
С заботой о старших: пасхальное тепло в больнице сестринского ухода в Ставах
-
Чистота и забота о родном крае: субботники Каменетчины продолжаются
-
В Беловежской пуще реализуют проект по восстановлению популяции темной лесной пчелы
-
Поздравления с Пасхой от священнослужителей Каменетчины