Беларусь – жыцця майго крыніца

Такую назву насіў мітынг, што адбыўся 3 ліпеня ля брацкай магілы ў Каменцы. Ён прысвячаўся дзвюм знамянальным датам у гісторыі нашай суверэннай краіны – 25-му па ліку Дню езалежнасці Рэспублікі Беларусь і 72-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

День независимости 2016

Ля вечнага агню, якому не страшны нават вельмі моцны дождж, сабраліся жыхары горада самых розных узростаў, сярод якіх былі і шаноўныя ветэраны, і дарослыя, і школьнікі, і дзеці. Са словамі віншаванняў звярнуўся да ўсіх прысутных старшыня раённага выканаўчага камітэта Валянцін Зайчук.

Хвілінай маўчання, падчас якой, здалося, прыціх у задуменні нават нескончаны лівень, камянчане ўшанавалі памяць загінулых падчас Вялікай Айчыннай вайны, якая ўсе далей і далей адсоўваецца ад нас, але ў памяці застаецца назаўсёды.

День независимости 2016

Да помніка былі ўскладзены кветкі. Пасля Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь камянчане разышліся, задуменныя і ўзрушаныя, каб пазней сабрацца зноў у гарадскім Доме культуры, дзе святкаванне працягвалася.

Спярша ў актавай зале адбылася канцэртная праграма калектываў мастацкай самадзейнасці ГДК і раёна “Квітней, мая Беларусь!”, а потым у фае выступаў народны аматарскі калектыў “Камянецкая скарбонка”.
Вольны час паміж двума мерапрыемствамі, названымі вышэй, аддалі суцэльна дзецям. Іх тварыкі распісвалі аквагрымам, а потым дзяўчынкі і хлопчыкі ахвотна танцавалі пад музыку.

День независимости 2016

День независимости 2016

День независимости 2016

А восьмай гадзіне вечара маладыя выканаўцы гарадскога Дома культуры і раёна запрашалі на дыскатэку: прычым, спярша пад жывое выкананне папулярных песень.

Настасся НАРЭЙКА.
Фота аўтара, Ганны СОЎПЕЛЬ і Віктара ДУЛЕВІЧА.

2 thoughts on “Беларусь – жыцця майго крыніца

  1. Дмитрий, никто же не отрицает тот факт, что оккупантов ещё почти целый месяц выгоняли из Беларуси.

    Кстати, не забывайте, что боевые действия в западной Беларуси закончилась только лишь в 1953 году…

    Видимо, всё-таки проще считать день освобождения = дню освобождения столицы. Как раньше – пока город не захватил, считай, что земля не твоя.

Добавить комментарий