Восем месяцаў капітальнага рамонту. У выніку – разлікова-касавы цэнтр №3 у Каменцы філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” – Брэсцкае абласное ўпраўленне сустракае кліентаў абноўленым інтэр’ерам і самымі новымі тэхналогіямі, якія эканомяць час, а ён, як вядома, – грошы.
10 красавіка адбылося афіцыйнае адкрыццё РКЦ, на якім прысутнічалі ганаровыя госці: начальнік філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” – Брэсцкае абласное ўпраўленне Наталля Гаршчарук і яе намеснік Георгій Жыгар, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вячаслаў Кавальчук, генеральны дырэктар дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк «Белавежская пушча» Аляксандр Буры, дырэктар ТАА “Аграпрадукт” Алег Цяслюк, старшыня СВК “Агра-Ніва” Віктар Бобр, дырэктар ААТ “Відамлянскае”, кіраўнік абласнога аграпрамысловага комплексу Міхаіл Страпко, дырэктар ААТ “Камянецкі райаграсэрвіс” Іван Юшкевіч, кіраўнік Камянецкай ПМК-14 Аляксандр Суслаў, дырэктар ТАА “ПРОДОМ” Андрэй Дзякаў (генпадрадчык). Ля банка, упрыгожанага гронкамі бела-аранжавых паветраных шароў, спыняліся цікаўныя гараджане, дзяцей лагодна вітаў вясёлы Агрык, з якім ахвотна фатаграфаваліся. Паступова ўрачысты момант збіраў гледачоў…
Вячаславу Кавальчуку, Наталлі Гаршчарук і Міхаілу Страпко было даручана перарэзаць чырвоную стужку. Перад гэтым яны атрымалі слова і гаварылі аб тым, што абноўлены РКЦ, безумоўна, стане крокам насустрач кліенту, выказвалі спадзяванні на далейшае супрацоўніцтва і жадалі надзейных партнёраў ды своечасовага крэдытавання.
Валерый Дзякаў перадаў сімвалічны ключ ад абноўленага будынка яго гаспадыні – Надзеі Нікіцінай. А яна, у сваю чаргу, зазначыла, што прымае гэты падарунак, як Оскар, дзякуе ад душы кіраўніцтву “Белаграпрамбанка”, райвыканкаму, “Камянецкай ПМК-14”, што на час рамонту “пасяліла” банкаўскіх работнікаў на сваёй тэрыторыі, і ўсім тым, хто садзейнічаў абнаўленню РКЦ у Каменцы.
– Жыхары нашага горада заслугоўваюць таго, каб ісці ў нагу з часам, – заўважыла Надзея Паўлаўна. – Запрашаем усіх да нас!
Прысутныя ахвотна скарысталі гэтую прапанову. Інтэр’ер жа змяніўся да непазнавальнага. Тут абслугоўваюць па-новаму: кліент выбірае паслугу, атрымлівае талончык з нумарам, зручна ўладкоўваецца ў крэсле, а потым чуе запрашэнне ў адну з трох кас. Абслугоўванне ў іх строга канфедэнцыяльнае. А вось банкаўскія работнікі, якія працавалі раней у кабінетах, цяпер займаюць адкрытыя рабочыя месцы, каб заўсёды быць да паслуг кліента.
Напрыканцы афіцыйнай часткі двое юных камянчан – Крысціна Зялько і Сяргей Дашкевіч – атрымалі ад банкаўскіх работнікаў падарункі. З якой нагоды? Гэта ўсё ўнікальная акцыя “Дзіцячая ашчадная праграма “Расці вялікі!” “Белаграпрамбанка”. Яе ўдзельнікам можа стаць дзіця да 16 гадоў. Для гэтага дарослы (бацькі, бабуля, дзядуля…) павінен звярнуцца ў любое падраздзяленне “Белаграпрамбанка” і аформіць уклад сістэмы зберажэння “Лінія росту 2,0” на імя дзіцяці. Адкрыццё ўклада, акрамя іншых пераваг, дае магчымасць атрымліваць падарунак ад банка на кожны дзень нараджэння маленькага кліента. Дарэчы, Крысціне споўнілася 12 гадоў, Сярожу – 6.
У “Белаграпрамбанку” любяць і паважаюць усіх кліентаў: маленькіх і вялікіх…
Настасся НАРЭЙКА.
Фота Міколы ШУМА.
Это может быть интересно:
-
Республиканский профсоюзный правовой прием граждан состоится 27 февраля
-
Здоровье — наша главная ценность: в СШ №2 г. Каменца прошла информационно-образовательная акция
-
График плановых отключений электроэнергии в Каменецком районе
-
О ремонтах в ЦРБ и поставках нового медоборудования рассказали в Брестском облисполкоме
-
Мастер-классы для будущих художников и музыкантов прошли в Каменце