На мінулым тыдні ў Каменец прыехаў член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій, доктар філасофіі, пісьменнік, лаўрэат шматлікіх прэмій Уладзімір Мікалае-віч Сітуха. Мэтай візіту стала наведванне аддзяленняў «Беларусбанка» і «Аграпрамбанка», дзе ён правёў літаратурныя сустрэчы з супрацоўнікамі ўстаноў.
Вершы, якія былі прачытаны ў гэты дзень, нагадалі слухачам аб простых чалавечых пачуццях: аб дзяцінстве і першым каханні, аб юнацтве і шчасці, аб родных. Прысутныя не стрымлівалі слёз, калі Уладзімір Мікалаевіч распавядаў аб нячастых, але поўных жыцця, сустрэчах з маці. І кожны, пэўна, задумаўся аб тым месцы, дзе зроблены першыя крокі, дзе заўсёды яго чакаюць і спадзяюцца. Аб першых, нясмелых прызнаннях, калі, здавалася, кожная агністая зорка прыслухоўваецца да трапяткога маладога сэрца. Паэт распавёў аб усім, што па-сапраўднаму бясцэннае, аб тым, што робіць нас больш чалавечнымі.
Апладысменты не сціхалі, заклікалі да новых вершаў, якія па-свойму напоўнены сэнсам жыцця, тым самым, на пошукі якога трацяцца дні, дзесяцігоддзі і стагоддзі. І кожнае, прамоўленае тут слова, прымушала задумацца аб пражытым або ўпушчаным. Паэт шматразова заклікаў быць чулымі і спагадлівымі адзін да аднаго. І ствараць, ствараць, ствараць… Бо:
«У кожным сэрцы
і душы,
Ёсць жыцця аснова,
Нашай моцы спарышы –
Мэта, Вера, Мова!»
Сапраўды, сваім выступленнем Уладзімір Сітуха закрануў самыя тонкія струны душы. Пранікаючы ў сэрцы, прымусіў задумацца і аб тым, што было, магчыма, забытанамі. Зноў вяртаючыся ў мінулае, я таксама ўзважвала і ацэньвала ўсё тое, на што раней не звяртала ўвагі.
Пісьменнік паднёс у падарунак супрацоўнікам банкаў сваю апошнюю кнігу «Стваральнікі», у якой – аб самых вядомых асобах Брэстчыны.
Сустрэча была прыемнай не толькі для слухачоў, але і для самога паэта. Уладзімір Мікалаевіч сустрэў тут і сваю зямлячку, дачку сябра дзяцінства – Алену Пяркоўскую. Ёй прэзентаваў кнігу, у якую ўпісаў найлепшыя пажаданні.
Анастасія ЯНКІНА.
Фота аўтара.
Это может быть интересно:
-
Мошенники рассылают вирусы под видом фото в Telegram
-
Юные художники Каменетчины награждены по итогам районного смотра-конкурса «Остановим ВИЧ вместе!»
-
С 27 ноября по 5 декабря ГАИ Каменетчины контролировало готовность водителей к зимнему сезону
-
Посол Казахстана посетил «Беловежские сыры»: перспективы сотрудничества определены
-
Фоторепортаж. 50-летний юбилей отпраздновала средняя школа N2 г.Каменца имени А.И. Самуйлика