А яму ўсё мала…

20 жніўня была ўзбуджана крымінальная справа па арт.210 “Крадзеж шляхам злоўжывання паўнамоцтвамі” ў адносінах да майстра адной з будаўнічых арганізацый Брэста. Гэты чалавек быў заняты на будаўніцтве малочнатаварнай фермы каля в. Турна Вялікая. 11 жніўня з аб’екта ён здзейсніў крадзеж будаўнічых матэрыялаў больш чым на 2 мільёны рублёў. Усё скрадзенае вярнулі на месца, а вось за злачынства майстру прыйдзецца адказваць перад судом.

Дзмітрый ЯКУЦ, следчы ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.

Добавить комментарий